wd wp Пошук:

Аферторый

Узнясенне келіха падчас аферторыя паводле трыдэнцкага абраду

Аферторый, ахвяраванне дароў — частка імшы ў заходніх літургічных абрадах Каталіцкай царквы. Ён таксама ўваходзіць у склад англіканскай літургіі і лютэранскага богаслужэння. Аферторый адкрывае сабой эўхарыстычную літургію. Ва ўсіх літургічных абрадах пасля яго заканчэння пачынаецца анафара. У часе аферторыя хлеб і віно для здзяйснення Эўхарыстыі прыносяцца на алтар. Акрамя таго, аферторыем называецца спеў, які выконваецца подчас ахвяравання дароў. Традыцыйна падчас аферторыя ў заходніх абрадах адбываецца збор ахвяраванняў. Аналагам аферторыя ў візантыйскім абрадзе з’яўляецца Вялікі ўваход.

Гісторыя

Гістарычна паходжанне аферторыя звязана з практыкай старажытнай Царквы, калі хлеб і віно для літургіі прыносілі парафіяне. Найлепшыя з прынесеных дароў выкарыстоўваліся для здзяйснення Эўхарыстыі, а астатнія ўжываліся падчас сумеснага спажытку агапэ і раздаваліся бедным. У Заходняй царкве ў першым тысячагоддзі быў выпрацаваны спецыяльны абрад аферторыя, падчас якога адбывалася працэсія з прынясеннем дароў на алтар. Працэсія суправаджалася спевам псальма з паўторам кароткага верша. У другім тысячагоддзі працэсія з дарамі знікла з парадку імшы, а спеў на аферторый скараціўся да аднаго верша з псальма. У гэты перыяд абрад рымскага аферторыя прыняў шэраг элементаў з галіканскага і масарабскага абрадаў, а таксама акаджэнне алтара.

Парадак

У Трыдэнцкай імшы, якая ў цяперашні час таксама завецца экстраардынарным абрадам, замацаваны наступны парадак дзеянняў святара падчас аферторыя:

З цягам літургічнай рэформы другой паловы XX стагоддзя парадак аферторыя быў зменены. Ён быў скарочаны, а шэраг малітваў — адменены. Для ўрачыстых і святочных імшаў была адноўлена працэсія з прынашэннем дароў, прычым дары прыносяць свецкія, а прымае іх каля алтара святар або дыякан, пасле чаго кладзе іх на алтар. Спеў аферторыя, які раней браўся з псальма, цяпер мае форму адвольнага спеву духоўнага зместу. Збор ахвяраванняў прадпісаны менавіта на час аферторыя, але забараняецца ўскладаць сабраныя ахвяраванні на алтар. Парадак дзеянняў святара ў імшы Novus Ordo наступны:

У іншых заходніх літургічных абрадах існуе шэраг адрозненняў у парадку аферторыя. Так, у амбразіянскім абрадзе аферторый носіць назву «аферэнда» (offerenda). У ім заўсёды існавала традыцыя прынашэння дароў, якая ў рымскім абрадзе знікла ў пачатку другога тысячагоддзя і была адноўлена толькі ў XX стагоддзі. У некаторых абрадах (у галіканскім, брагскім і іншых) існуе два прынашэння дароў: адно, кароткае, перад імшой, а вялікае — напачатку Эўхарыстычнай літургіі.

У літургіі Англіканскай царквы аферторый адбываецца пасля казання і перад малітвай за Царкву. Падчас аферторыя святар чытае выбраныя вершы з Бібліі, затым размяшчае на стале хлеб і налівае віно ў келіх. У гэтым часе адбываецца збор ахвяраванняў. Ніякіх святых дзеянняў і малітваў на гэты час не прадпісана. У лютэранскім набажэнстве аферторый папярэджвае Эўхарыстычную службу.

Зноскі

  1. Чин мессы на официальном сайте архиепархии Божией Матери Архівавана 29 лістапада 2014.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Літургіка