wd wp Пошук:

Царква Фрэдэрыка

Царква Фрыдэрыка, таксама вядомая як Мармуровая царква (дацк.: Marmorkirken) — лютэранская царква, адна са славутасцяў Капенгагена.

Гісторыя

Праект будынка быў створаны архітэктарам Мікалаем Эйгтведам у 1740 годзе. Месцазнаходжаннем новай царквы быў абраны раён Капенгагена Фрэдэрыксштадэн.

Першы камень у падмурак быў закладзены каралём Фрэдэрыкам V 31 кастрычніка 1749 года, аднак будаўніцтва замарудзілася ў выніку скарачэння бюджэтных асігнаванняў і смерці Эйгтведа ў 1754 годзе. У 1770 годзе першапачатковы праект царквы быў адпрэчаны Іаганам Фрыдрыхам Струэнзэ. Царква заставалася недабудаванай амаль 150 гадоў.

Праект, па якім пабудаваны будынак, які існуе ў наш час, быў быў створаны Фердынандам Мелдалам, будаўніцтва фінансавалася дацкім банкірам Карлам Фрэдэрыкам Цьетгенам. Царква была адкрыта 19 жніўня 1894 года.

Апісанне

Будынак мае самы вялікі ў рэгіёне купал (яго акружнасць складае 31 метр), які абапіраецца на дванаццаць калон.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Даніі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Славутасці Капенгагена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных