wd wp Пошук:

Катавіцы

Катавіцы[3] (польск.: Katowice) — горад на правах павета ў Польшчы, цэнтр Сілезскага ваяводства.

Гісторыя

Зямля вакол Катавіцы, Верхняя Сілезія, была населена этнічнымі сілезцамі з першых стагоддзяў н.э. Першымі яе ўладальнікамі была дынастыя польскіх Пястаў, да яе заняпаду, калі яна ўвайшла ў склад Габсбургаў.

Сам горад быў заснаваны ў 19 ст., у перыяд, калі тэрыторыя была пад уладай Прускага каралеўства — у 1865 г. Катавіцы атрымаў статут горада. Населены немцамі, сілезцамі, яўрэямі і палякамі, горад стаў часткай Другой Польскай Рэспублікі, услед за Сілезскім Паўстаннем, якое пракацілася па Сілезіі ў 1918—1921 гадах. Тэрыторыя была паслядоўна падзелена аб’яднанай камісіяй, якая падзяліла Катавіцы паміж Польшчай і значнай аўтаноміяй.

Горад квітнее дзякуючы вялікім мінеральным карысным выкапням. У значнай меры рост і росквіт горада залежыць ад вуглездабыўнай і сталеліцейнай галін, якія занялі свае пазіцыі падчас Індустрыяльнай Рэвалюцыі. У апошні час, паводле эканамічных рэформ горад змяняе шлях развіцця ад цяжкай прамысловасці да малога бізнесу.

У 1953—1956 гг. польскія камуністы пераназвалі Катавіцы ў Сталінагруд — «горад Сталіна». Сур’ёзны ўдар па экалогіі горада быў нанесены пасля Другой сусветнай вайны і падчас камуністычнай улады ў Польскай Народнай Рэспубліцы, але апошнія змены ў заканадаўстве шматлікае вярнулі на свае месцы.

Геаграфія

Гарадскі лес

Катавіцы знаходзяцца на Катавіцкім узвышшы, якое адносіцца да Сілезскага ўзвышша. Горад знаходзіцца на мяжы водных падзелаў Віслы і Одры, і натуральнай мяжы паміж Малапольшчай і Сілезіяй. Праз Катавіцы цякуць рэкі Рава (прыток Віслы) і Кладніца (прыток Одры), а так сама некалькі невялікіх рэчак.

Плошча гораду характарызуецца невялікімі перападамі вышыні, якія складаюць каля 100 м. Самая высокая кропка гораду знаходзіцца на вышыні 352 м над узроўнем мора, а самая нізкая кропка на вышыні 261 м. З геалагічнага пункту гледжання Катавіцы знаходзяцца над Горнасілезскім вугальным радовішчам, якое ўключае Горнасілезская прамысловая акруга і Рыбніцкая вугальная акруга.

Сярэднегавадвая тэмпература паветра ў горадзе складае каля +7,9 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня +17,4 °C, студзеня — 2,7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў на працягу года складае 721 мм, з якіх большасць выпадае ў жніўні — 110 мм. Вецер характарызуецца слабай сілай, з сярэдняй хуткасцю 3,3 м/с, большасць з якіх дзьме з захаду (21 %). Снег пакрывае Катавіцы, ў сярэднім, 60 дзён у годзе.

Насельніцтва

Дэмаграфічнае развіццё гораду звязана з уключэннем у склад Катавіцаў прыгарадаў. З атрыманнем у 1865 г. правоў горада, Катавіцы ў некалькі разоў павялічылі сваю плошчу і некалькі разоў змянялі сваю адміністрацыйную структуру. 15 ліпеня 1924 г. колькасць насельніцтва перавысіла 100 тыс. чалавек. У гэты дзень у склад горада былі ўключаны некалькі прыгарадаў, што павялічыла колькасць жыхароў Катавіцаў амаль удвая, з 57 тыс. да 113 тыс. наступныя далучэнні прыгарадаў адбыліся ў 1951, 1960 і 1975 гг. Але ў 1980-х гг. наступіла змена тэндэнцыі дэмакратычнага развіцця горада і пачалося змяншэнне колькасці насельніцтва з 368 621 чалавек у 1987 г. да 309 621 чалавек у 2008 г.

Эканоміка

Эканоміка Катавіцаў заснавана на развіцці сектара паслуг. З 150 тыс. працуючых жыхароў горада, каля 73 % працаўладкаваныя ў гэтым сектары. Такія поспехі эканоміка гораду змагла дасягнуць дзякуючы эканамічным рэформам гарадскіх уладаў, якія доўжацца апошнія некалькі гадоў. У 2006 г. сярэдні заробак у Катавіцах склаў каля 4,3 тыс. злотых (каля 4 млн. рублёў), і гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Польшчы.

На тэрыторыі гораду зарэгістравана каля 48 тыс. эканамічных суб’ектаў, што складае каля 10 % ад усіх эканамічных суб’ектаў ва ўсім ваяводстве. Тэмп росту колькасці складае каля 8-10 % у год. Каля 1/5 з гэтых суб’ектаў дзейнічаюць з удзелам замежнага капіталу. Акрамя гэтага ў Катавіцах знаходзіцца свабодная эканамічная зона.

Культура

Бібліятэка

Тэатры

Музыка

Кіно

Сілезскі ўніверсітэт

Музеі

Сілезскі музей

Медыя

Будынак Музычнай акадэміі

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 3 https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3921224.html
  2. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гарады Сілезскага ваяводства
Катэгорыя·Гарады Польшчы на правах павета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Катавіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу