wd wp Пошук:

Naka

Naka — беларускі рок-гурт[1].

Гісторыя

2004—2006

2007—2009

Гурт працуе над сваім другім поўнафарматным альбомам, аднак гэта не замінае яе канцэртнай дзейнасці. У мінскім клубе «DAclub» адбыўся сумесны выступ гурта NAKA і БАРТА. Падчас канцэрту былі прадстаўлены як старыя кампазіцыі, так і песні з новага альбома. Таксама быў выкананы антыкрызісны хіт «Скоро всё е..неться».

2010—2012

У свет выходзіць другі поўнафарматны альбом «Пора», прэзентацыя якога адбылася 29 студзеня 2010 года ў клубе «Рэактар». У трэк-ліст альбома ўвайшлі дзве версіі скандальнай песні «Бяжы»: на рускай і на беларускай мове[6].

Гурт выпускае EP «Собирайтесь», у які ўвайшла загалоўная песня другога альбома «Пора», а таксама дзве новыя кампазіцыі «Всех забрали» і «Собирайтесь». Вось як пракаментавала падзею лідар гурта Анастасія Шпакоўская: «Песні былі напісаны дзесьці ўлетку. І гэта, магчыма, было ў пэўнай ступені вяшчунствам. Так атрымалася, што ў свеце апошніх падзей песні з такімі назвамі сталі актуальнымі. Мы іх успомнілі і вырашылі зрабіць такое пасланне».[7]

У гэтым жа годзе ў Мінску адбыўся выбух у метро, які забраў жыццё ў 17 чалавек. Гэта падзея адбілася і на творчасці гурта: выйшаў у свет міні-альбом, у склад якога ўвайшлі песні «У баі», «Пагоня» ды «За минуту до взврыва». Апошнюю песню лідар калектыву Анастасія Шпакоўская напісала літаральна на працягу тыдня пасля падзей, якія адбыліся ў Мінску. Назву «За минуту до взрыва» і было вырашана даць міні-альбому [8].

У ліпені гурт дае сольны канцэрт у сталічным клубе «LOFT», пасля якога на гітарыста гурта Паўла Трыпуця быў здзейснены напад. Музыка быў моцна збіты хуліганамі, з прычыны чаго гурта прыйшлося адмяніць хуткі канцэрт у Маскве. Гэта не першы выпадак нападу на музыкаў гурта, раней канцэрты даводзілася адмяняць з-за траўмы рукі бас-гітарыста гурта.

У гэтым годзе сваю дзейнасць пачынае сайд-праект вакалісткі Анастасіі Шпакоўскай і піяністкі Ірыны Кліменка Naka Piano. У рамках праекта праходзяць канцэрты, на якіх удзельніцы гурта выконваюць упадабаныя публіцы хіты і прэзентуюць некалькі новых песень.

Таксама гурт аб’яўляе пра пачатак збору сродкаў для запісу новага альбома «Довольна(руск.) бел.»[9][10].

2013 — па сённяшні дзень

25 красавіка на сцэне мінскага клуба RE:Public адбылася прэзентацыя альбома «Довольна», які стаў трэцім у дыскаграфіі гурта[11]. Да гэтага моманту ў гурце змяніўся бас-гітарыст[12].

Аднак яшчэ адна кадравая перастаноўка чакала гурт наперадзе. Практычна адразу пасля канцэрту гурт пакінуў барабаншчык Дзмітрый Рыбакоў. Сам музыка ніяк не пракаментаваў сваё рашэнне. У сувязі з гэтым гурту прыйшлося адмяніць запланаваныя канцэрты ў Маскве і Кіеве і замяніць іх выступам Naka Piano.

У 2013 годзе таксама выходзіць альбом «Piano» ад імя сайд-праекта Naka Piano[13].

У 2014 годзе гурт прадстаўляе максі-сінгл «Muza», у які ўвайшлі тры кампазіцыі («Муза», «Прощай», «Zombie Nation»)[14]. Загалоўная песня сінгла створаная паводле верша Алеся Плоткі, які таксама стварыў вокладку сінгла.

2016 год адзначаецца выхадам першага ў дыскаграфіі калектыва цалкам беларускамоўнага альбома «Мая малітва»[15].

Дыскаграфія

Альбомы

EP

Naka Piano

Удзел у зборніках

Відэакліпы

Склад

Фэсты і музычныя прэміі

Зноскі

  1. Соболевская, Алена; Черницкий, Андрей “duckling” СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы(руск.)  (недаступная спасылка). LiveSound.by (4 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
  2. Самусик, Ольга (2005). “NAKA :: «Тебе» родной и настоящей музыки” (in ru). Музыкальная газета (47). http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/47/0900.html. Retrieved on 2020-03-20.
  3. О’К (2005). “V/A :: 15 наших”. Музыкальная газета (10). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/10/mg51001.html. Retrieved on 2020-09-02.
  4. Самусик, Ольга (2005). “Naka О Чем Поет Девушка” (in ru). Музыкальная газета (12). http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/12/1000.html. Retrieved on 2020-03-14.
  5. Дебютный альбом Naka(руск.) . Музыкальная газета (14 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 20 сакавіка 2020.
  6. Подберезский, Дмитрий Бяжы(руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  7. Naka выдала “заклікалку” да салідарнасці / Еўрапейскае радыё для Беларусі
  8. 1 2 Naka представила мини-альбом «За минуту до взрыва»
  9. Колесникова, Маша Группа Naka предлагает поклонникам скинуться на запись нового альбома(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  10. Калеснікава, Маша Гурт Naka прапануе прыхільнікам скінуцца на запіс новага альбома(бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  11. Будкін, Сяргей Задаволеным быць не забароніш(бел.) . Будзьма беларусамі! (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  12. Протасеня, Ксюша; Суряпин, Антон Довольная Naka презентовала новый альбом в RE:PUBLIC(руск.) . Belarusian News Photos (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  13. 1 2 Naka Piano “Piano” (+аудио) / Experty.by
  14. 1 2 Группа Naka выпустила макси-сингл “Muza” (+скачать) / Experty.by
  15. 1 2 Naka “Мая малітва” (+аўдыё) / Experty.by
  16. Naka “Довольна” (+аудио)(нявызн.) . Experty.by (12 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  17. Жбанков, Максим Внештатный эксперт М.Жбанков: Naka “Довольна”(руск.) . Experty.by (12 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 14 сакавіка 2020.
  18. Розныя артысты “Апошні золак” (+аўдыё) / Experty.by
  19. Розныя артысты “Re:Песняры” (+аўдыё) / Experty.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Naka
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі