wd wp Пошук:

Алесь Плотка

Алесь Baisan Плотка (28 лістапада, год невядомы, г. Гомель) — беларускі музыка і літаратар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за савецкім часам, выступае пад псеўданімам Байсан (на марскім слэнгу — «зямляк»). Хварэў на сухоты.

Музыка

Франтмэн гурту Sož.

Выхадзец з гомельскага андэрграўнду, вакаліст гуртоў JazzLatex і Samadhi Boom, TerraKod (Берасце), і супергурта «Туфли Гну» (разам з рэперам Сярогам, праект даў адзін жывы выступ у 2015-ым і быў замарожаны).

Альбомы:

JazzLatex community — The best of 2006—2008 (2008)

TerraKod Paspality (2015)

Кліпы:

Sož — Malako (2020)

Baisan & Buben — F5 (2014)

Пяснярства:

Песні на словы ёсць у рэпертуары гуртоў Vopli Vidopliassova (беларуская версія культавай песні «Танці»), NakaПирятин, Yellow Brick Road, Gods Tower , Юлка Каціч, «Сразу Май», Піліп Беспамылковы, Kawa, Atesta, Bigi, IvoryGod, Evthanasia.

Літаратура

Лаўрэат літаратурных прэмій. Вершы і пераклады друкаваліся ў выданнях «Дзеяслоў», «Большой», «Новы час», «Гутарка», «Лікнеп», «Маладосць».

Кнігі:

«Байсан» (выд. «Кнігазбор», Мінск, 2015 г.) — зборнік паэзіі.

«Лотас на асфальце» (выд. «Люта Справа», Кіеў, 2020 г.) — зборнік паэзіі. Архівавана 29 лістапада 2020.

Пераклады:

«Прыгоды павіяна Томаса» Архівавана 26 кастрычніка 2021. (выд. «Люта Справа», Кіеў, 2017 г.) — раман Івана Сэмесюка, пераклад на беларускую.

«Папяросы» Архівавана 24 лютага 2021. (выд. «Галіяфы», Мінск, 2020 г.) — вершы Юрко Іздрыка, пераклад на беларускую (першая версія выйшла як альбом, запісаны разам з Леанідам Нарушэвічам і Ўладам Бубенам).

Пераклаў з украінскай нізкі вершаў Анжэлы Багачэнка Архівавана 2 студзеня 2020. і Вано Кругера , Алега Коцарава .

Лічбавая паэзія: супраца з Бубенам і Нарушэвічам

Альбомы:

Tancy z Bubnam — B 52 (Улад Бубен і беларускія паэты) (2012)

Baisan & Buben — Iamb’n’Bass (2013)

Baisan & Buben — Skweee Belarus (2014)

Buben Naruszewicz Baisan — Bulbahuana (2017)

Buben Naruszewicz Baisan — Enighet Ensamhet (2017)

Buben Naruszewicz Baisan — Papiarosy LIVE at Azgur (на вершы Юрко Іздрыка) (2017)

Buben Naruszewicz Baisan — 1937 (на вершы паэтаў «расстралянага адраджэння») (2018)

Buben Naruszewicz Baisan — Z nažom na sonca (на вершы Тодара Кляшторнага) (2018)

Відэа-канцэрты:

Buben Naruszewicz Baisan — Papiarosy LIVE at Azgur (на вершы Юрко Іздрыка) (2017)

Naruszewicz & Baisan — Вершы Анжэлы Багачэнка (2018)

Buben Naruszewicz Baisan — Паэма Міхася Чарота «Карчма» (Live in Rakau) (2018)

Грамадская дзейнасць

Арганізатар чытання і онлайн-трансляцыі перакладу «Анегіна» на беларускую мову, які лічыўся згубленым 80 гадоў. 29 кастрычніка 2017-га году глава твору была прачытаная ў прамым эфіры, як у прэм’ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на увесь Мінск праз рэпрадуктары. Дэкламавала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Праграма «1937» на вершы паэтаў трыццатых была запісаная на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзентацыя адбылася ў праграме «Тэрыторыя гуку» на Першым канале. Пад акампанэмэнт Леаніда Нарушэвіча і Ўлада Бубена дэкламуюцца вершы Юлія Таўбіна, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Уладзімера Дубоўкі. Там жа быў запісаны альбом «З нажом на Сонца» паводе паэмы «Калі асядае муць» Тодара Кляшторнага. «Мы цешымся, што афіцыйная прэзентацыя адбылася на цэнтральным радыёканале, бо менавіта там мусяць гучаць нацыянальныя героі. Сёння мы імкнемся вярнуць паэзію 30-х у сучасны кантэкст, калі ўжо не кожны счытае сэнс вокладкі з фарамі машыны пад домам».

Адзін са стваральнікаў брэнду грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Дэбют»