wd wp Пошук:

Indiga

Indiga – беларускі музычны гурт з Мінска[2][3][4].

Гісторыя

Гурт заснаваны ў 2002 годзе. Першы канцэрт музыкі далі ў 2003 годзе. Гурт з’яўляецца пераможцам «Басовішча-2003». Выступалі ў якасці гасцей на «Басовішчы-2004» і «Басовішчы-2006». Намінанты прэміі «Рок-каранацыя»[5]. У 2006 годзе Руся была ўганаравана тытулам «Рок-князёўны».[6]

Дэбютны альбом з сям’ю песнямі і аднім бонус-трэкам убачыў свет у сярэдзіне лета 2004 года. Альбом быў запісаны на студыі Беластоцкага радыё «Rembrandt Studio» і займеў назву «Dni», кожны трэк сімвалізаваў адзін дзень тыдня. З тэкстамі Русе дапамагаў паэт Андрэй Хадановіч. У 2005 годзе на гурт Indiga звярнуў увагу аўстрыйскі праект «Kingdom of Illusions». Вынікам творчага сяброўства стаў сінгл «Заенька», які выйшаў у 2006 годзе. Акрамя аўстрыйскіх дыджэяў удзел у запісе прынялі Маша Васілеўская (скрыпачка гурта «Нагуаль») і Ігар Варашкевіч.

Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.[7]

Яшчэ ў 2007 годзе ішла актыўная праца над другім альбомам, якая, аднак, так і не была завершана.[8]

1 лістапада 2008 года ў клубе “Bronx” Руся ў якасці ўдзельніцы фальклорнага гурта Akana-NHS выступіла на прэзентацыі самотніка In Tune Hair Peace Salon, што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідара раскіданага NHS, а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам Indiga з-за ператрубацый у складзе.[9][10][11][12][13]

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Удзел у зборніках

Склад

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. Лукашук, Дмитрий Руся: “Переодевание в гримерной не несет сексуального подтекста”(руск.) . Ежедневник. Experty.by (5 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  2. Мельгуй, Анатолий Чешская альтернатива: урок #2(руск.) . Музыкальная газета (26 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2020. Праверана 25 красавіка 2020.
  3. Fobia_L Мы с Тамарой или Женская академия(руск.)  (недаступная спасылка). LiveSound.by (11 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2008. Праверана 13 ліпеня 2020.
  4. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). “Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года” (in ru). Музыкальная газета (4). http://www.nestor.minsk.by/mg/2004/04/mg40401.html. Retrieved on 2020-09-11.
  5. Будкін, Сяргей “Рок-Каранацыя” працягваецца!(бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (28 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  6. Знаткевіч, Аляксей Руся: “Творчасьць дазваляе мне адчуваць смак жыцьця”(бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (6 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  7. СЛЭП 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников(бел.) . liveinternet.ru (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.
  8. Гурт “Indiga”: другі альбом і першы кліп Архівавана 9 верасня 2018.
  9. Holdings: Hair Peace Salon(руск.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
  10. Кузьміч, Воля Фотарэпартаж з канцэрту-прэзэнтацыі Hair Peace Salon новай плыткі In Tune(бел.) . generation.by (4 лістапада 2008). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  11. Кузьміч, Воля Hair Peace Salon: “Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў”(бел.) . generation.by (4 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  12. Mechaniczny, Wiecier; Маціюн, Юры Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і»(бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (15 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  13. Кузьміч, Воля Akana на прэзэнтацыі новага дыску Hair Peace Salon(бел.) . generation.by (3 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 18 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Indiga
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі