wd wp Пошук:

Ударная ўстаноўка

Запыт «Барабаны» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Ударная ўстаноўка (барабанная ўстаноўка, драмз ад англ.: drums[1]) — набор барабанаў, талерак і іншых ударных інструментаў, прыстасаваны для зручнай гульні музыканта-барабаншчыка. Звычайна выкарыстоўваецца ў джазе, року і поп-музыцы.

Па асобных інструментах устаноўкі іграюць барабаннымі палачкамі, рознымі шчоткамі і выбівачкамі. Для гульні на хай-хэце і бас-барабане выкарыстоўваюцца педалі, таму барабаншчык іграе седзячы на спецыяльным крэсле ці зэдліку.

Розныя жанры музыкі дыктуюць стылістычна адпаведны склад інструментаў у барабаннай устаноўцы.

Зноскі

  1. Драмз Архівавана 10 жніўня 2014. — артыкул у Кароткім энцыклапедычным слоўніку джаза, рок- і поп-музыкі
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ударныя музычныя інструменты