wd wp Пошук:

Яўрэйскае пісьмо

Гэты артыкул — пра сістэму пісьма. Пра блок Юнікода гл. Яўрэйскае пісьмо (блок Юнікода).

Яўрэйскі алфавіт — алфавіт, які выкарыстоўваецца ў іўрыце, а таксама ў ідышы, ладзіна і іншых яўрэйскіх мовах дыяспары. Таксама выкарыстоўваўся ў караімскай і крымчакскай мовах.

Паколькі ў іўрыце выкарыстоўваецца кансанантнае пісьмо, алфавіт складаецца з зычных літар; аднак некаторыя з іх выкарыстоўваюцца таксама для запісу галосных у іўрыце і, асабліва, у іншых мовах дыяспары.

Алфавіт

Падрабязней гл. таксама: Яўрэйскія лічбы У алфавіце 22 літары, вялікія літары адсутнічаюць. Пяць літар маюць па два напісанні — асноўнае (якое выкарыстоўваецца ў пачатку і сярэдзіне слова) і канцавое. У іўрыце ўсе літары — зычныя, але чатыры з іх — א алеф, ה хе, ו ваў і י ёд — часам выкарыстоўваюцца для запісу галосных (матрэс лекцыёніс). Для поўнага запісу галосных выкарыстоўваецца сістэма дыякрытычных знакаў — агаласовак «Некудот» («пунктаў»), якія ставяцца пад ці над літарай. Раней выкарыстоўваліся таксама адмысловыя значкі (тагі), якія выконвалі ролю арнаменту, што ўпрыгожваў некаторыя літары яўрэйскага алфавіта. У ідыш алфавіт поўны: літары א алеф, ו воў, י юд і ע аін страцілі ролю зычных і ператварыліся ў галосныя; акрамя таго, існуюць дыграфы для абазначэння некаторых дыфтонгаў.

Яўрэйскія літары таксама выкарыстоўваюцца для запісу лікаў, кожнай літары прыпісана лікавае значэнне — гематрыя.

Табліца

Літара Лікавае
значэнне
(гематрыя)
Назва Транслітарацыя Вымаўленне (МФА)
пач.
сяр.
кан. Стандарт-
ная
Ашкеназ-
ская
Іўрыт Беларуская[2] Міжна-
родная
Спрош-
чаная
Ізраіль-
скае
Ашкеназ-
скае
Сефард-
скае
Рэканструкцыя
МішнаБібл.
1 א 1А́лефА́лефאָלֶף а[3]ʾ' [ ʔ, - ][ — ][ ʔ, - ][ ʔ, - ][ʔ ]
2 ב 2Бэт (вэт)Бэйс (вэйс)בֵּית б, вb, ḇb, v [ b, v ][b, v~v̥ ][ b, b~β~v ][ b, β ][ b ]
3 ג 3Гі́мелГі́млגִימֶל гg, ḡg [ ɡ ][ɡ~ɡ ̊][ ɡ, ɡ~ɣ ][ ɡ, ɣ ][ ɡ ]
4 ד 4Да́летДо́лесדָלֶת дd, ḏd [ d ][ d~d̥ ̊][ d̪~ð ][ d̪, ð ][ d ̪]
5 ה 5hе (хе)Хейהֵא ґ (h)h, Ḏh [ h~ʔ, - ][ h, — ][ h, — ][ h, — ][ h ]
6 ו 6ВаўВоўוָו у[3]ww [ v ][ v~v̥ ][ v ][ w ][ w ]
7 ז 7За́інЗа́інזַיִן зzz [ z ][ z~z̥ ][ z ][ z ][ dz ]
8 ח 8ХетХесחֵית хh`, x [ χ~ħ ][ x ][ ħ ][ ħ, x ][ ħ, x ]
9 ט 9ТэтТэсטֵית тt` [ t ][ t ][ t̪ ][ t̪ˁ ][ t̪ʼ ]
10 י 10ЁдЮдיוֹד й (j)yy [ j ][ j ][ j ][ j ][ j ]
11 ‭כך 20Каф (хаф)Коф (хоф)כָּף к, хk, ḵk, kh [ k, χ ][ k, x ][ k, x ][ k, x ][ k ]
12 ל 30Ла́медЛо́медלָמֶד лll [ l ][ l~ɫ ][ l ][ l ][ l ]
13 ‭מם 40МемМемמֵם мmm [ m ][ m ][ m ][ m ][ m ]
14 ‭נן 50НунНунנוּן нnn [ n ][ n ][ n̪ ][ n̪ ][ n̪ ]
15 ס 60Са́мехСо́мехסָמֶך сss [ s ][ s ][ s ][ s ][ ts ]
16 ע 70А́інА́інעַיִן е()[3]`` [ ʔ ~ ʕ, – ][ — ][ ʕ, ŋ, – ][ ʕ, ɣ ][ ʕ, ɣ ]
17 ‭פף 80Пэ (фэ)Пэй (фэй)פֵּא п, фp, php, ph [ p, f ][ p, f ][ p, f ][ p, ɸ ][ p ]
18 ‭צץ 90Ца́дэЦо́ды, цо́дыкצָדִי цs` [ ʦ ][ ʦ ][ ʦ ][ sˁ ][ʦʼ, ʧʼ, t͡ɬʼ]
19 ק 100КофКуфקוֹף кkk [ k ][ k ][ k ][ q ][ kʼ ]
20 ר 200РэшРэйшרֵיש рrr [ ʁ ][ ʀ ][ r~ɾ ][ ɾ ][ ɾ ]
21 ש 300Шын (сін)Шын (сін)שִין ш, сš, śsh, lh [ ʃ, s ][ ʃ, s ][ ʃ, s ][ ʃ, ɬ ][ ʧ, t͡ɬ, s ]
22 ת 400Таў (саў)Тоў (соў)תָו тt, ṯt, th [ t ][ t, s ][ t̪, θ ][ t̪, θ ][ t̪ ]

Заўвагі

Гісторыя

У I тысячагоддзі да н.э. (960—585) яўрэі пачынаюць выкарыстоўваць старажытнаяўрэйскае пісьмо — сістэму, падобную да фінікійскай, якая шырока выкарыстоўвалася на Блізкім Усходзе ў канцы 2 тысячагоддзя да н.э. Найбольш старымі з вядомых дакументаў, якія выкарыстоўваюць гэту сістэму, з’яўляюцца алфавіт з Тэль-Заіт, таблічкі з Гезера (~950 г. да н.э., эпоха цара Саламона), а таксама стэла і іншыя надпісы Меса (цара Маавіцкага, ~850 г. да н.э.). Многія асаблівасці старажытнаяўрэйскага пісьма атрымала ў спадчыну самарыцянскае пісьмо.

У час вавілонскага палону яўрэі паступова перастаюць карыстацца старым пісьмом і да 535 г. да н.э. пераходзяць на вавілонскае арамейскае пісьмо (якое ў сваю чаргу, таксама паходзіць ад фінікійскага), так званае яўрэйскае квадратнае пісьмо.

Нягледзячы на тое, што ў Сярэднявеччы ў кожным рэгіёне з’яўляліся свае стылізацыі, напісанне літар гэтага алфавіта дайшло да нашых часоў амаль не змяніўшыся. Пры ўзнікненні яўрэйскіх моў дыяспары квадратны яўрэйскі шрыфт адаптоўваўся для запісу гэтых моў.

Квадратныя літары часта выкарыстоўваліся як частка архітэктурнага дэкору.

Велізарнае развіццё атрымала мастацтва каліграфіі і мікраграфіі.

Гісторыя паводле іўдаізму

Паводле Торы, першыя Скрыжалі Запавету былі атрыманы Майсеем ад Бога і былі зроблены самім Богам, у тым ліку сам шрыфт, якім былі высечаны запаветы.

скрыжалі былі дзея Божая, і пісмёны, накрэсленыя на скрыжалях, былі пісьмёны Божыя— Выхад, 32:16

Аднак яшчэ да гэтага Бог загадвае Майсею запісаць гісторыю бітвы з амалікіцянамі ў кнігу:

І сказаў Гасподзь Майсею: напішы гэта на памяць у кнігу і давядзі Ісусу, што Я цалкам згладжу памяць пра Амалікіцянаў з паднябеснай.— Выхад, 17:14

Мішна называе квадратны шрыфт, якім можна пісаць скруткі Торы і іншыя свяшчэнныя тэксты, «асірыйскім» (ашурыт), аднак гэта назва не азначае, што яўрэйскае пісьмо паходзіць з Асірыі, а намякае на тое, што шрыфт быў адноўлены прарокамі Ездрам і Неяміем, які прыбыўлі ў Святую Зямлю на чале вавілонскіх выгнаннікаў. За гэта яны таксама атрымалі мянушку «сафрым» — «Пісцы».

Іншае згадванне паходжання формы квадратнага шрыфта са скрыжаляў прыводзіцца ў Вавілонскім Талмудзе:

Сказаў раў Хісда: Мем і Самех, што на скрыжалях, трымаліся цудоўным чынам. І (яшчэ) сказаў раў Хісда: тэкст на скрыжалях можна было чытаць як з пярэдняга боку, так і з задняга, напрыклад: נבוב בובן (רהב בהר) סרו ורס.— Шабат, 104а

У часы Храмаў яўрэі не карысталіся свяшчэнным шрыфтам для штодзённых спраў, а толькі для перапісвання скруткаў Торы, таму правілы напісання святога шрыфта сталі забывацца, для чаго Пісцам і спатрэбілася аднавіць гэтыя правілы, якія былі таксама зацверджаны Мужамі Вялікага Сходу і пазней апісаны ў Вусновай Торы.

У Талмудзе можна знайсці толькі некаторыя заўвагі наконт формы літар гэтага шрыфта, што выклікала спрэчкі ў пазнейшай галахічнай літаратуры наконт некаторых дэталяў формы літар.

Таксама існуюць старажытныя рукапісы, аднак усе яны былі напісаны не раней за перыяд Другога Храма — напрыклад, скруткі Кумранскай абшчыны. Паводле падання, у пражскай сінагозе Алт-Ной Шул знаходзіўся скрутак Торы, напісаны самім Ездрам. Любавіцкі рэбэ Ёсеф Іцхак Шнеерсон, калі быў у Празе ў 1918 годзе, нібы бачыў гэты скрутак[4]. Таксама гэты скрутак згадваецца ў мностве больш ранніх кніг, напрыклад, па ім спраўджваў тэкст Торы Майманід.

Варта заўважыць, што паколькі Ездра нарадзіўся яшчэ да вавілонскага палону, то ён цалкам мог бачыць скрутак Торы, які знаходзіўся ў першым Храме — адзін са скруткаў, паводле падання напісаных самім Майсеем, пакінуты ў Скініі, а затым у Храме для зверкі тэксту наступных копій.

Варыянты напісанняў літар

Назва літары Варыянты
Сучасныя Старажытныя
З засечкамі Без засечак Монашырынныя Рукапісныя Рашы Фінікійскія Арамейскія
Алеф א א א
Бэт/Вэт ב ב ב
Гімел ג ג ג
Далет ד ד ד
Хэ ה ה ה
Ваў ו ו ו
Заін ז ז ז
Хет ח ח ח
Тэт ט ט ט
Ёд י י י
Каф/Хаф כ כ כ
Каф/Хаф (канцавая) ך ך ך
Ламед ל ל ל
Мем מ מ מ
Мем (канцавая) ם ם ם
Нун נ נ נ
Нун (канцавая) ן ן ן
Самех ס ס ס
Аін ע ע ע
Пей/Фей פ פ פ
Пей/Фей (канцавая) ף ף ף
Цадэ צ צ צ ,
Цадэ (канцавая) ץ ץ ץ
Куф ק ק ק
Рэш ר ר ר
Шын/Сін ש ש ש
Таў ת ת ת

Заўвага. Адсутныя ў табліцы літары старажытнаяўрэйскага пісьма падобныя па напісанні да фінікійскіх.

Рэлігійнае значэнне

Містычны сэнс літар расчыняецца ў кабалістычнай літаратуры: у кнізе Заар (раздзелы «Літары рабі Амнона-Саба» і «Сітрэй атыёт») і ў мідрашы «Атыёт дэ рабі Аківа» («Літары рабі Аківы»).

Для трактавання свяшчэнных пісанняў і пошуку ўтоеных сэнсаў выкарыстоўваюцца гематрыя (вылічэнні па лікавых значэннях літар) і тэмура (табліцы замены адных літар іншымі).

Паколькі Бог стварыў свет дзесяццю выразамі, то літары святой мовы лічацца таксама рознымі праявамі Яго ўплыву ў свеце. Такім чынам, назва кожнай рэчы на святой мове з’яўляецца адлюстраваннем яе сутнасці і закладзенай у ёй Боскай энергіі. Каментатары Торы тлумачаць, што першы чалавек, Адам, мог бачыць гэту сутнасць, таму ён даваў назвы жывёлам.

Існуюць розныя віды алфавітаў, якія выкарыстоўваюцца для тлумачэння Пісання:

У кнізе «Заар» тлумачыцца, што абрысы чорных літар на белым фоне перадаюць спасцігнутыя кабалістамі розныя магчымыя суадносіны паміж сіламі прыроды, недаступнымі для пяці органаў пачуццяў чалавека[6].

Юнікод

Яўрэйскія літары і іншыя знакі ў Unicode знаходзяцца ў інтэрвалах ад U+0590 да U+05FF і ад U+FB1D да U+FB40. Сюды ўваходзяць літары, лігатуры, камбінаваныя знакі (агаласоўкі і знакі кантыляцыі) і сімвалы пунктуацыі.

  0123456789ABCDEF
0590 ֑֖֛֚֒֓֔֕֗֘֙֜֝֞֟
05A0 ֢֣֤֥֦֧֪֭֮֠֡֨֩֫֬֯
05B0 ְֱֲֳִֵֶַָֹֺֻּֽ־ֿ
05C0 ׀ׁׂ׃ׅׄ׆ׇ
05D0 אבגדהוזחטיךכלםמן
05E0 נסעףפץצקרשת
05F0 װױײ׳״׵

FB10 יִײַ
FB20 שׁשׂשּׁשּׂאַאָ
FB30 אּבּגּדּהּוּזּטּיּךּכּלּמּ
FB40 נּסּףּפּצּקּרּשּתּוֹבֿכֿפֿ

Заўвага: сімвалы װ ױ ײ יִ ײַ прызначаны для ідыша і не выкарыстоўваюцца ў іўрыте; сімвалы אַ אָ таксама прызначаны для ідыша, і хоць у іўрыце такія спалучэнні літары алеф з дыякрытычнымі знакамі існуюць, яны не маюць там статусу літары, і іх набіраюць як спалучэнні, а не пры дапамозе гэтых сімвалаў Юнікода.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Encyclopedia Britannica // Hebrew alphabetBetween the 6th and the 2nd century bce, Classical, or Square, Hebrew gradually displaced the Aramaic alphabet.
  2. Яўрэйскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  3. 1 2 3 у ідышы
  4. Пра гэта ён піша ў кнізе «аЁм Ём» (на 7 Элула). 1954, «Кеат», Нью-Ёрк (ідыш). Рускі пераклад Архівавана 27 мая 2010. на сайце yeshiva.ru
  5. Гл. «Сефер аАрахім Хабад», частка 1, 1971, «Кэат», Нью-Ёрк (іўрыт)
  6. Кніга Заар. Літары рабі Амнона-Саба, пп.22-39 Архівавана 18 мая 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кансанантныя пісьменнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Іўдаізм