wd wp Пошук:

Фінікійскае пісьмо

Фінікійскае пісьмо — адна з першых зафіксаваных у гісторыі чалавецтва сістэм фанетычнага пісьма. З’явілася каля XV стагоддзя да н. э. і стала родапачынальніцай ўсіх сучасных алфавітных і многіх іншых сістэм пісьма.

Выкарыстоўвала кансанантны прынцып, г.зн. для запісу слоў выкарыстоўваліся толькі зычныя гукі, а значэнне галосных пакідалася на разуменне чытача. Тэкст запісваўся справа налева.

Гісторыя

Першапачаткова жыхары Фінікіі карысталіся клінапісным пісьмом, якое яны перанялі ў народаў Месапатаміі. Але клінапіс быў даволі складаным і таму нязручным для вядзення гандлёвых запісаў і разлікаў. Фінікійцы прыдумалі больш простую сістэму пісьма. У ёй кожны значок быў літарай і абазначаў асобны зычны гук, а не слова. Такіх значкоў, або літар, было 22. Літары расстаўляліся ў пэўным парадку, у выніку чаго атрымаўся алфавіт.

Старажытныя грэкі запазычылі ў фінікійцаў іх алфавіт. Грэкі сталі абазначаць значкамі не толькі зычныя, але і галосныя гукі. Першыя дзве фінікійскія літары «алеф» і «бет» далі назву слову «алфавіт»

Фінікійскае пісьмо з’яўляецца адным з першых алфавітных пісьменстваў у свеце. Практычна ўсе алфавітныя пісьменнасці свету (за выключэннем японскай каны і карэйскага пісьма) маюць карані менавіта ў фінікійскім пісьме. Іншыя пісьменствы, якія маюць алфавітную структуру — старажытнаперсідскі клінапіс і мераіцкае пісьмо, не прыжыліся.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнасці семіцкага паходжання
Катэгорыя·Старажытныя пісьменнасці Блізкага Усходу і Міжземнамор’я
Катэгорыя·Пісьменнасці семіцкіх моў
Катэгорыя·Фінікійскі алфавіт
Катэгорыя·Кансанантныя пісьменнасці