wd wp Пошук:

Неямія

Неямія (5 ст. да н.э.) — адзін з іудзейскіх патрыётаў, губернатар Іерусаліма, які шмат гадоў працаваў над аднаўленнем гэтага горада пасля вавілонскага разбурэння. Паводле біблейскага падання, сын Ахалія з іудзейскага роду. Знаходзячыся ў палоне, быў падчашым у персідскага цара Артаксеркса Лангімана. I калі ён даведаўся пра бядотнае становішча сваіх суайчыннікаў у Палесціне, Неямія папрасіў у цара адпусціць яго на радзіму. У Палесціне ён разам з Ездрай прыняўся за рэлігійна-маральнае і грамадскае добраўпарадкаванне народа. Гісторыя гэтай дзейнасці Неяміі выкладзена ў біблейскай кнізе «Неямія» названай ў яго імя.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 173.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Персанажы Старога Запавету
Катэгорыя·Кніга Неяміі
Катэгорыя·Асобы