wd wp Пошук:

Каліграфія

**Каліграфія** (ад грэч. слоў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэнне «прыгожа пісаць» ці «прыгожы почырк») — гэта адзін з відаў выяўленчага [мастацтва](/Мастацтва "Мастацтва"). Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной [графікі](/Графіка,_мастацтва "Графіка, мастацтва"), дэкаратыўнае афармленне [рукапіснага](/Рукапіс "Рукапіс") [шрыфта](/Шрыфт "Шрыфт"), [мастацтва](/Мастацтва "Мастацтва") прыгожага і хуткага [пісьма](/Пісьмо "Пісьмо"), а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага [мастацкага](/Мастак "Мастак") майстэрства і дасканалага ведання інструмента. У якасці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць [паперу](/Папера "Папера"), [пергамент](/Пергамент "Пергамент"), [папірус](/Папірус "Папірус") ці [шоўк](/Шоўк "Шоўк"). Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі з'яўляюцца [пяро](/Пяро "Пяро"), прыкладам, трысняговае, [птушынае](/Птушкі "Птушкі") ці [металічнае](/Метал "Метал"), і спецыяльны [пэндзаль](/Пэндзаль "Пэндзаль"). Найбольш шырокае развіццё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах [іерагліфічнага](/Іерогліф "Іерогліф") спосабу пісьма, бо яго асаблівасці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.

Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасць Ф. Скарыны: шрыфты з яго кніг спалучаюць рысы як заходнееўрапейскай, так і беларускай традыцый.

Славянская каліграфія

Славянскае і лацінскае пісьмо развіваліся рознымі шляхамі. Адзінага меркавання наконт часу і ўмоў узнікнення і станаўлення славянскага пісьма ў навукоўцаў няма з прычыны таго, што існуе вельмі мала адпаведных фактычных звестак, таму высвятленне шматлікіх пытанняў цалкам не завершанае і сёння.

Кірыліца і глаголіцаалфавіты, ад якіх паходзіць славянскае пісьмо, але шлях іх утварэння застаецца загадкай.

Прыстасаванні

Прылады для пісьма
Кітайскі пэндзаль для каліграфіі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Шрыфты
Жывапіс
Эпіграфіка
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Надпісы
Палеаграфія
Манументальнае мастацтва
Каліграфія
Графіці
Выяўленчае мастацтва