wd wp Пошук:

Цмен

Цмен[3][4][5] (Helichrysum, ад грэч.: helisso — «круціцца» і грэч.: chrysos — «золата») — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які змяшчае каля 500 відаў. Тыпавы від — Helichrysum orientale.

Gnaphalium luteoalbum. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Батанічнае апісанне

аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і кусты, вышынёй 60—90 см. У некаторых відаў уся раліна з белым або шэрым апушэннем[4]. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Кветкі ў кошыках, сабраных у шчытападобныя суквецці, зрэдку адзіночныя. Краявыя кветкі кошыкаў песцікавыя, з ніткападобна-трубчастым вяночкам, размешаныя ў адзін рад, часам адсутнічаюць. Сярэдзінныя кветкі кошыкаў двухполыя, з пяцізубчастым вяночкам. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Афрыцы (244 віды ў Паўднёвай Афрыцы), на Мадагаскары, у Аўстраліі і Еўразіі. Ва Украіне 5 відаў, з іх самы распаўсюджаны цмен прыкветнікавы (Helichrysum bracteatum), з буйнымі белымі, жоўтымі, аранжавымі, цёмна-чырвонымі суквеццямі, вырошчваюць як дэкаратыўны адналетнік Цмен пясчаны (Helichrysum arenarium).

Экалогія

Расце паўсюдна на сухіх пясчаных глебах, адкрытых схілах, у разрэджаных хваёвых лясах.

Хімічны склад

Кветкі ўтрымліваюць сляды эфірнага алею, горычы, флаваноіды, дубільныя рэчывы, вітаміны C і D, арганічныя кіслоты і смолы, воск, вугляводы, тлушчы, гліказіды, караціноіды, слізі, стэрыны, солі натрыю, калію, кальцыю, жалеза і марганцу, фарбавальныя і іншыя рэчывы.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, дэкаратыўныя, інсектыцыдныя, фарбавальныя і таніданосныя расліны[4].

Ужываецца ў медыцыне пры хранічных захворваннях печані, жоўцевага пузыраі і жоўцевых шляхоў — як жоўцегонны сродак у выглядзе адвару, настою, экстракту вадкага і сухога, таблетак фламіна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Цмін / Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара