wd wp Пошук:

Воск

Васковая свечка

Воскі — распаўсюджаныя ў раслінным і жывёльным свеце складаныя эфіры вышэйшых тлустых кіслот і вышэйшых высокамалекулярных спіртоў. Вельмі ўстойлівыя, нерастваральныя ў вадзе, але добра растваральныя ў бензіне, хлараформе, эфіры. Па паходжанні воскі можна падзяліць на жывёльны: пчаліны выпрацоўваецца пчоламі; ваўняны (ланалін) засцерагае воўну і скуру жывёл ад вільгаці, засмечвання і высыхання; спермацет здабываецца з спермацетовага алею кашалотаў; раслінныя воскі пакрываюць тонкім пластом лісце, сцеблы, плады і абараняюць іх ад размачвання вадой, высыхання, шкодных мікраарганізмаў, часам у якасці рэзервовых ліпідаў ўваходзяць у склад насення (т. зв. «алей» жажаба); выкапнёвы воск (азакерыт) складаецца галоўным чынам з гранічных вуглевадародаў.

Пчаліны воск вылучаецца адмысловымі залозамі мёданосных пчол, з яго пчолы будуюць соты.

Воскі зарэгістраваны ў якасці харчовых дабавак E901-E903 (выкарыстоўваюцца напр. для пакрыцця сыроў).

Гл.таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Воскі
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі
Катэгорыя·Пчалярства
Катэгорыя·Прадукты жывёльнага паходжання