wd wp Пошук:

Франья Міклашыч

Фра́нья (Франц) Ксавер Мі́клашыч (ням.: Franz Xaver Ritter von Miklosich; 20 лістапада 1813, Радамершчак — 7 сакавіка 1891, Вена) — славенскі і аўстрыйскі мовазнавец.

Лічыцца заснавальнікам школы параўнальна-гістарычнага вывучэння граматыкі славянскіх моў і адным з найбольш выдатных прадстаўнікоў славістыкі XIX стагоддзя.

Біяграфія

Франц Ксавер Міклашыч нарадзіўся 20 лістапада 1813 года ў селі Радамершчак каля Лютамера ў Ніжняй Штырыі (суч. Славенія).

Франц Ксавер Міклашыч

Вучыўся ў гімназіях у Вараждзіне і Марыбары. Атрымаў ступень доктара філасофіі ва ўніверсітэце Граца, у якім некаторы час выкладаў, а затым пераехаў у Вену, дзе стаў доктарам юрыспрудэнцыі, аднак неўзабаве пакінуў гэту працу, цалкам прысвяціўшы сябе вывучэнню славянскіх моў. Працаваў у Венскай бібліятэцы пад кіраўніцтвам Ернея Копітара.

Першай значнай навуковай працай Міклашыча стаў каментарый да «Параўнальнай граматыкі…» Франца Бопа пра сувязі санскрыту са славянскімі мовамі.

У 1848 годзе Міклашыч актыўна ўключаецца ў палітычнае жыццё, абіраецца членам I Аўстрыйскага Устаноўчага сходу і становіцца старшынёй венскага таварыства «Славенія» і сузаснавальнікам праграмы «Аб’яднаная Славенія» (Zedinjena Slovenija). Маніфест Аб’яднанай Славеніі быў апублікаваны Францам Міклашычам 29 красавіка 1848 г. у славенскай газеце «Novice», якая выходзіла ў Клагенфурце. У далейшым Міклашыч быў дэпутатам верхняй палаты аўстрыйскага Рэйхсрата ад Ліберальнай канстытуцыйнай партыі.

У 1849 годзе Міклашыч становіцца на чале толькі што створанай кафедры славянскіх моў Венскага ўніверсітэта. Міклашыч стаяў ля вытокаў Венскага літаратурнага пагаднення 1850 года аб стварэнні адзінай сербскахарвацкай мовы. Характэрна, што ён апынуўся адзіным не-сербам і не-харватам, які падпісаў гэта пагадненне. З 1851 года Франц Міклашыч — акадэмік Венскай АН. У 18541855 гг. — рэктар Венскага ўніверсітэта.

Фундаментальная праца Міклашыча «Параўнальная граматыка славянскіх моў», тт. 1—4, апублікаваная ў 1852-75 гг.; пазней тт. 1 і 3 былі цалкам перапрацаваны і выйшлі другім выданнем адпаведна ў 1879 і 1876 гг.

За працу і заслугі перад навуковым таварыствам Міклашыч атрымаў тытул графа, а таксама ганаровае грамадзянства г. Лютамера. У 1857 годзе ён быў выбраны членам-карэспандэнтам Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук[6].

Навуковая дзейнасць

Даследаваў лексіку і граматыку славянскіх моў, узаемадзеянне славянскіх моў з албанскай, венгерскай, румынскай і інш., вывучаў славянскую анамастыку і тапаніміку, літаратуру і эпас. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» 1—4, 18521875), «Утварэнне славянскіх імён» (1860), «Цюркскія элементы ў паўднёва-ўсходніх і Усходнееўрапейскіх мовах» (18841890). Склаў «Слоўнік стараславянскай мовы», 1850; 2-е выд. 18621865), «Этымалагічны слоўнік славянскіх моў» (1886). Выдаў старажытна-славянския пісьмовыя помнікі, у т.л. «Супрасльскі рукапіс», «Шышатаўскі апостал» (1853), «Хроніку Нестара» (1860), крыніцы па гісторыі славян («Monumenta serbica», 1858). У працах паслядоўна ўключаў беларускі моўны матэрыял, хоць памылкова аб’ядноўваў беларускую і ўкраінскую мовы як дыялекты адной мовы.

Выбраныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119065932 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Миклошич Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. Чуркина И. В. Русские и словенцы. Научные связи (конец XVIII в. — 1914 г.). — М.: Наука, 1986. — С. 66. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2172-1986-churkina

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Постаці мовазнаўства XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славеніі
Катэгорыя·Выпускнікі Грацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены французскай Акадэміі надпісаў і вытанчанай славеснасці
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Постаці славенскай славістыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Постаці славенскага мовазнаўства
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Балгарскай АН
Катэгорыя·Рэктары Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Грацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Французская акадэмія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1813 годзе
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Асобы