wd wp Пошук:

Клагенфурт

Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе (ням.: Klagenfurt am Wörthersee, бав.: Klångfurt am Werthasee, славенск.: Celovec ob Vrbskem jezeru — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Карынтыі. У наяўны момант колькасць жыхароў Клагенфурта перавышае 92 тысячы чалавек, з іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.

Геаграфія

Горад размешчаны на рацэ Глан у альпійскай даліне Дравы.

Гісторыя

Альтэр-плац

Згодна легенды горад заснаваў герцаг Карынтыі Герман Спанхайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клагенвурт адносяцца да 11931199 гадоў. У 12461252 гадах Клагенфурт атрымаў гарадскія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазней — яго сталіцай.

Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.

Славутасці

Фантан у цэнтры горада

Сярод выдатных мясцін Клагенфурта найбольшае значэнне мае стары горад з сваімі цэнтральнай плошчай Альтэр-Плац, фантанам у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунен, а таксама возерам Вёртэрзэе, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недалёка ад Клагенфурта знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Хохастэрвіц.

Адукацыя

У горадзе размяшчаецца ўніверсітэт Клагенфурта.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Гарадамі-пабрацімамі Клагенфурта з’яўляюцца:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Карынтыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Клагенфурт