.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Фемарн[1] (ням.: Fehmarn) — востраў у Балтыйскім моры. Уваходзіць у склад Германіі. Плошча — 185,48 км². Насельніцтва (2017 г.) — 12 536 чалавек. З 1 студзеня 2003 г. тэрыторыя Фемарна складае адзіную аднайменную гарадскую абшчыну.
Фемарн — нізкі (да 27,2 м) востраў на паўднёвым захадзе Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад зямлі Шлезвіг-Гольштэйн, дзе лічыцца другім па населенасці горадам. Трэці па плошчы востраў Германіі. На поўдні адлучаны ад мацерыка вузкім пралівам, праз які пракладзены мост (963 м). Фемарн славіцца пясчанымі пляжамі і берагавымі выдмамі.
Клімат мяккі вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература складае +8,3°C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 571 мм. Агульная колькасць сонечных гадзін — 2200.
На Фемарне вылучаюцца 3 асноўныя экалагічныя зоны: прыморская з раслінамі, звыклымі да засоленых глебаў, пашы і водна-балотныя ўгоддзі. Фаўна сысуноў бедная, прадстаўлена зайцамі, трусамі, аленямі, куніцамі. На востраве няма змей. Аднак Фемарн — важны цэнтр спынення і гнездавання пералётных птушак[2]. Для іх аховы створаны 4 наземныя і 1 марскі запаведнікі.
Фемарн быў населены ў каменным веку. У пачатку сярэднявечча на ім жылі вагры. Лічыцца, што назва вострава паходзіць ад славянскага слова «памор’е». У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгаданы каля 1075 г. Адамам з Брэмена.
У XIV ст. палітычная і судовая ўлады Фемарна належылі герцагам Шлезвіга, а царкоўная — біскупам Одэнсэ. У 1420 – 1424 гг. знаходзіўся пад кантролем датскага караля. Быў вызвалены з дапамогай Любека. У 1713 - 1864 гг. зноў знаходзіўся пад уладай Даніі. У 1848 г. мясцовае насельніцтва арганізавала няўдалае паўстанне за далучанне разам са Шлезвіг-Гольштэйнам да Германскага саюза. У выніку вайны 1864 г. паміж Даніяй з аднаго боку і Прусіяй і Аўстрыяй з другога боку трапіў пад сумеснае кіраванне Прусіі і Аўстрыі. У 1867 г. аўстрыйскае сукіраванне было адменена, пачало дзейнічаць прускае права.
Пасля II Сусветнай вайны быў акупаваны Вялікабрытаніяй. У 1946 г. перададзены зноў у склад Шлезвіг-Гольштэйна.
З 1 студзеня 2003 г. тэрыторыя Фемарна складае адзіную аднайменную гарадскую абшчыну. У гарадской радзе прысутнічаюць 23 прадстаўнікі.
Аснову эканомікі складаюць турызм і вытворчасць электраэнергіі. Востраў штогод наведваюць каля 300 000 турыстаў. Дзейнічаюць станцыі аднаўляльнай энергіі на аснове энергіі ветру і энергіі, атрыманай з біямасы.
Фемарн на Вікісховішчы |