wd wp Пошук:

Водна-балотныя ўгоддзі

Фларыдскі Эверглейдс найбуйнейшыя водна-балотныя ўгоддзі ў Злучаных Штатах[1].

Водна-балотныя ўгоддзі, або вільготныя землі (англ.: Wetlands) — участкі мясцовасці, глеба якіх з’яўляецца аквіферам з пастаяннай або сезоннай вільготнасцю. Такія ўчасткі мясцовасці могуць быць часткова або цалкам занятыя вадаёмамі[2].Водна-балотнымі ўгоддзямі з’яўляюцца мелкаводныя азёры і ўчасткі марскіх узбярэжжаў, верхавыя і нізавыя балоты, таксама некаторыя іншыя. Вада ў водна-балотных угоддзях можа быць прэснай, марской і саланаватай. Найбуйнейшыя водна-балотныя ўгоддзі ў свеце — Пантанал, яны размешчаны ў Бразіліі, Балівіі і Парагваі.

У 1971 годзе прынятая міжнародная Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак — Рамсарская канвенцыя.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Army Corps Approves Limestone Mining in Everglades Архівавана 22 чэрвеня 2011.
  2. National Geographic’s Strange Days on Planet Earth: Glossary(нявызн.). Public Broadcasting Service. Праверана 2 кастрычніка 2009.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гідралогія
Катэгорыя·Балоты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы