wd wp Пошук:

Куніцы

Куніцы (Martes) — род драпежных млекакормячых з сямейства куніцавых (Mustelidae). На Беларусі 2 віды: куніца каменная (народная назва: беладушка) і куніца лясная (народная назва: жаўтадушка).

Знешні выгляд

Куніцы — сярэдняга росту драпежнікі, з куцаватымі пяціпальцымі лапамі, узброеныя вострымі маленькімі ўцяжнымі кіпцюрамі, вострай пысай, кароткімі вушамі, доўгім стройным целам і пакрытым доўгімі валасамі хвастом, які дасягае паловы даўжыні цела; карэнных зубоў 5/6 (pm 4/4 m 1/2).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Куніцавыя