wd wp Пошук:

Адам Брэменскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Адам. Адам Брэменскі (ням.: Adam von Bremen; памёр пасля 1081 года) — паўночнагерманскі храніст, канонік і схаластык, ці Magister scholarum.

Мяркуюць, што ён быў выкліканы архібіскупам Адальбертам з Верхняй Саксоніі ў Брэмен (1067 г.).

Яго сачыненне «Gesta Hammaburgensis ecclesiae pontificum» («Дзеянні біскупаў Гамбургскай царквы», каля 1075 года, у 4 кнігах, на лацінскай мове) — гісторыя Гамбургскага архібіскупства з яго заснавання да смерці архібіскупа Адальберта (1072 г.) — напісана па старажытных рукапісах і ўключае каштоўныя дакументы для гісторыі паўночна і паўночна-славянскіх народаў. Частка звестак набыта ім падчас місіі ў Данію з вуснаў дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Сачыненне, прысвечанае архібіскупу Лімару (1072—1101 гг.), важнае, як адзіная падрабязная крыніца гісторыі паўночных народаў таго часу, адрозніваецца дакладнасцю сваіх звестак і ясным выкладам з удалым перайманнем стыля старажытных пісьменнікаў, галоўным чынам Салюстыя. Трэцяя кніга — гісторыя архібіскупа Адальберта, 4-е сачыненне, «Descriptio insularum aquilonis», напоўнена важнымі геаграфічнымі і этнаграфічнымі апісаннямі скандынаўскіх і балтыйскіх земляў. З усіх шматлікіх выданняў найбольш часта ўжываецца Лапенберга, «Monumenta Germaniae historica» (Scriptores, 7 т., 2-е выд., Ганов., 1876 г.). Гэтым выданнем скарыстаўся Лаўрэнт для перакладу на нямецкую мову (Берл., 1850 г.).

Чацвёртая кніга, Descriptio insularum Aquilonis, завершаная прыкладна да 1075 года, прысвечана геаграфіі, народам і звычаям Скандынавіі, роўна як і апошнім весткам пра поспехі там хрысціянскіх місіянераў. Адам падтрымліваў зварот паўночнікаў. Скандынавія зусім нядаўна была адкрыта місіянерамі, і таму, паколькі чацвёртая кніга была, магчыма, створана, каб натхняць і накіроўваць будучых місіянераў, яе дэталёвыя апісанні робяць яе адной з найважнейшых крыніц пра дахрысціянскую Скандынавію. Гэта таксама першае ў Еўропе сачыненне (глава 38), у якім згадваецца востраў Вінланд, зямля, якая шматлікімі стагоддзямі пазней будзе вызначана як, верагодна, Ньюфаўндленд, Канада.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Адам Бременский. Деяния архиепископов гамбургской церкви / Латиноязычные источники по истории Древней Руси. Германия IX-первая половина XII вв. М.-Л. 1989: Прадмова(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 1(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 2(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 3(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 4(нявызн.). Усходняя літаратура. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 18 лютага 2011.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1080-я гады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Майсене
Катэгорыя·Постаці Брэмена
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Гісторыкі царквы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Храністы