wd wp Пошук:

Палітыка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палітыка (значэнні).

Еўрапейскі парламент з’яўляецца заканадаўчым і прадстаўнічым палітычным органам Еўрасаюза.

Палі́тыка (грэч.: πολιτικός — дзяржаўныя, грамадскія справы, ад грэч. πολίτης — грамадзянін, далей ад грэч. πόλις — горад; стар.-грэч. λόγος — думка, прычына) — арганізацыйная і рэгулятыўна-кантрольная сфера дзейнасці, звязаная з размеркаваннем і ажыццяўленнем улады, рэгуляваннем грамадскіх адносін.

Тэрмін стаў пашыраным пад уплывам трактата Арыстоцеля «Палітыка». Як спецыфічны від дзейнасці ўзнікла разам з дзяржавай. Напачатку палітыкай называлі дзейнасць дзяржавы ўнутры краіны і за яе межамі, узаемадзеянні паміж грамадскімі сіламі, імкненні розных сацыяльных груп да заваявання, утрымання і выкарыстання ўлады, да захавання або разбурэння соцыуму. Сучасная палітыка мае мнагамерны характар і выступае ў трох асноўных аспектах: як сфера грамадскага жыцця; як найважнейшы від сацыяльнай актыўнасці грамадскіх суб’ектаў; як від грамадскіх адносін, узаемаадносін паміж асобамі, сацыяльнымі групамі, класамі, нацыямі, дзяржавамі.

Змест палітыкі складаюць: адносіны паміж сацыяльнымі суб’ектамі наконт улады, інтарэсы; тэарэтычныя, ідэалагічныя і духоўныя каштоўнасці (найбольш важныя: свабода, дэмакратыя, правы чалавека, сацыяльная справядлівасць, салідарнасць і г.д.).

Палітычная навука

Асноўны артыкул: Паліталогія Палітычная навука ці паліталогія — навука аб палітыцы, аб заканамернасцях развіцця палітычнага працэсу, палітычнай сістэмы і ўлады; аб сутнасці, формах і метадах дзейнасці ўсіх суб’ектаў палітыкі. Вывучае палітычнае жыццё грамадства, палітычныя працэсы, сістэмы і з’явы, дзейнасць людзей, якая накіравана на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады. Як навука склалася да сярэдіны XX ст.

Структура палітыкі

Існуюць розныя тыпалогіі структуры палітыкі. Згодна адной з іх, самастойнымі элементамі палітыкі з’яўляюцца:

Згодна другой тыпалогіі вылучаюць:

Наступная падзяляе палітыку на:

Акрамя таго, палітыку можна падзяліць на: спецыялізаваную, прыватную, несамастойную (да яе адносяцца: гаспадарчая, сямейная, культурная, падатковая, навуковая і г.д.), «чыстую палітыку» (вытвараецца ўрадам, заканадаўчымі органамі).

У залежнасці ад узроўню і для характарыстыкі вымярэнняў палітычнай прасторы вылучаюць: мегапалітыку (звязана з палітычнай дзейнасцю на ўзроўні найвышэйшых суб’ектаў — міжнародных аб’яднанняў і арганізацый, адносіны на глабальным узроўні, механізмы дзейнасці міжнародных соцыумаў); макрапалітыку (цзейнасць на ўзроўні базавых суб’екгаў палітычнага жыцця — дзяржаў, нацый, класаў, сацыяльных груп і інш., абмежаваных адміністрацыйна-прававымі межамі публічнай улады); мікрапалітыку (узаемаадносіны асоб малых груп, унутраныя механізмы групавой дынамікі і індывідальных паводзін).

Функцыі палітыкі

Функцыі палітыкі:

Палітычныя сістэмы і ідэалогіі

У свеце вядома каля 20 палітычных і ідэалагічных сістэмаў:

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Палітыка
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара