Расічка крывяная[3], Расічка крывава-чырвоная (Digitaria sanguinalis (L.) Scop.) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Этымалогія: лац.: sanguinalis — «чырвоны».
Сцябло да 60 (-80) см, узыходзячае, голае. Ліставыя пласціны 18 х 0,2—1,1 см. Мяцёлка (3) 4—16 см. Каласкі 2—3,5 мм, ланцэтныя або эліптычныя. Перыяд цвіцення доўжыцца з жніўня па кастрычнік.
Паўночная Афрыка: Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Азія: Саўдаўская Аравія; Афганістан; Кіпр; Егіпет — Сінай; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Казахстан, Кіргізія; Туркменістан; Узбекістан; Кітай — Аньхой, Ганьсу, Хэбэй, Хэнань, Шэньсі, Шаньдун, Сычуань, Сіньцзян, Тыбецкі аўтаномны раён; Індыя; Непал; Пакістан. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан. Еўропа: Венгрыя; Славакія; Беларусь; Малдова; Расія — еўрапейская частка; Украіна [укл. Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія [укл. Сардзінія, Сіцылія]; Румынія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія [укл. Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах. Расце на вільготных лугах і абрашаных раёнах як пустазелле.