wd wp Пошук:

Шэньсі

Шэньсі́ — правінцыя ў Кітаі, у басейне сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ.

Плошча 205 тыс. км². Насельніцтва 36,59 млн чал. (2001).

Адміністрацыйны цэнтр — горад Сіянь.

Геаграфія

Паўночная частка правінцыі ў межах Лёсавага плато, на поўдні хрыбет Цыньлін, у цэнтры раўніна ракі Вэйхэ.

Клімат умераны мусонны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −8 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 23 і 27 °C. Ападкаў ад 300 мм на паўночным захадзе да 1000 мм на паўднёвым усходзе.

Галоўныя рэкі: Хуанхэ (з прытокам Вэйхэ) і Ханьшуй (прыток ракі Янцзы).

Расліннасць на плато стэпавая і паўпустынная, у гарах — лясы.

Эканоміка

Шэньсі — старажытны земляробчы рэгіён Кітая. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, бавоўну, алейныя культуры. Гадуюць авечак, коз, буйную рагатую жывёлу, аслоў.

Прамысловасць: чорная металургія, машынабудаванне (станкі, прылады, трактары, аўтамашыны), нафтаперапрацоўчая, хімічная, фармацэўтычная, папяровая, тэкстыльная, керамічная.

Вядзецца здабыча каменнага вугалю, нафты, жалезнай руды.

Асноўныя прамысловыя цэнтры — Сіянь, Баацзі, Яньань.

Суднаходства па рэках Хуанхэ і Ханьшуй.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Шэньсі
Правінцыі Кітая
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак