wd wp Пошук:

Джавані Антоніа Скаполі

Джавані-Антоніа Скаполі (італ.: Giovanni Antonio Scopoli, 3 чэрвеня 17238 мая 1788 года), італьянска-аўстрыйскі прыродазнавец.

Быў прафесарам у Павіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1723 года ў вёсцы каля Кавалезэ, у гістарычнай вобласці Ціроль (цяпер на тэрыторыі Італіі, раней належала Аўстрыі), у сям’і адваката. Атрымаў медыцынскую адукацыю ў Інсбрукскім універсітэце.

Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся доктарскай практыкай у Кавалезэ і Венецыі. Шмат падарожнічаў па тэрыторыі Альпаў, дзе збіраў энтамалагічныя і гербарныя калекцыі. Пазней працаваў урачом у Ідрыі, на тэрыторыі сучаснай Славеніі.

У 1761 годзе апублікаваў сваю вядомую працу «Атручванне ртуццю» (лац.: De Hydroargyro Іdrіensі Tentamіna). Даследаваўшы раслінны і жывёльны свет Крайны, выдаў кнігі па яе флоры (лац.: Flora Carnіolіca, 1760) і насякомых (Entomologіa Carnіolіca, (1763).

У 1769 годзе атрымаў званне прафесара хіміі і металургіі ў Горнай акадэміі Шэмніца (цяпер Славакія).

Працаваў разам з Ладзара Спаланцані над доказам тэорыі, паводле якой жыццё не можа самазараджацца, а жывыя істоты паходзяць ад іншых жывых істот.

У 1786 годзе Скаполі апісаў тыпавы від маскіта Phlebotomus papatasi.

У гонар Скаполі Н. Жакен назваў род раслін сямейства Паслёнавыя — Scopolia Jacq. (Скаполія), ад якога паходзіць назва алкалоіда скапаламіну, які ўтрымліваецца ў ім.

У гонар Скаполі таксама названа некалькі відаў раслін, у тым ліку Scrophularia scopolii Hoppe ex Pers. (Залозніца Скаполі).

Найважнейшыя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Agence bibliographique de l’enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001.
  3. 1 2 3 4 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11909360X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11909360X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Трэнта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Батанікі Італіі
Катэгорыя·Заолагі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1723 годзе
Катэгорыя·Міколагі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Павіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1788 годзе
Катэгорыя·Энтамолагі Італіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Павійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 мая