Тыбецкі аўтаномны раён — аўтаномны раён на захадзе КНР.
У КНР часам завецца проста Сіцзан («Тыбет»), хоць гістарычна Тыбет займаў вялікую тэрыторыю. Сталіца і найбуйнейшы горад - Лхаса (Ласа). Насельніцтва 2.740.000 чалавек (31-е месца сярод правінцый; дадзеныя 2004 г.).
Тыбецкі аўтаномны раён (Сіцзан) займае плошчу 1228400 км² (2-е месца сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў КНР) і размешчаны на Тыбецкім нагор’і, у самым высакагорным рэгіёне Зямлі. На поўдні ТАР знаходзяцца схілы Гімалайскі горнай сістэмы, а на мяжы з Непалам — гара Джамалунгма.
Тыбецкі аўтаномны раён мяжуе з кітайскімі правінцыямі Юньнань, Цынхай, Сычуань, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам, Індыяй, Кашмірам, Непалам, Бутанам.
Транспарт доўгі час быў фактарам, які стрымлівае развіццё Тыбету, паколькі ТАР размешчаны на сугор’і, якое адрозніваюць складаныя геаграфічныя ўмовы для будаўніцтва аўтадарог, а таксама абмежаваныя тэхналагічныя і фінансавыя магчымасці. З 2012 года цэнтральны ўрад павялічвае капіталаўкладанні ў інфраструктурнае будаўніцтва, дзякуючы чаму вялікі прагрэс быў дасягнуты ў развіцці мясцовай транспартнай галіны. Агульная даўжыня чыгунак у Тыбеце да 2021 года дасягнула 954 кіламетраў. Адкрыта 130 авіяліній, а пасажырапаток тыбецкіх аэрапортаў перавысіў 5 млн чалавек па выніках 2020 года[1].
Тыбецкі аўтаномны раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 68. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыбецкі аўтаномны раён