wd wp Пошук:

Сычуань

Сычуань — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у басейне верхняга цячэння р. Янцзы. Плошча 570 тыс. км². Насельніцтва каля 82 млн чал. (2009). Адміністрацыйны цэнтр г. Чэнду.

Усходняя частка — узгорыстая Сычуаньская катлавіна (Чырвоны басейн), акаймавана гарамі. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй.

Асноўны земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна. Галоўная збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукровы трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на захадзе якаў, авечак, коз, на ўсходзе буйвалаў, свіней.

Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жалезнай руды, азбесту і інш. Прамысловасць: машынабудаванне, хімічная, баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыгуначны і рачны.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.stats.gov.cn/english/PressRelease/202105/t20210510_1817188.html
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сычуань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных