wd wp Пошук:

Расціслаў Іванавіч Янкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янкоўскі. Расціслаў Іванавіч Янкоўскі (5 лютага 1930, Адэса, СССР — 26 чэрвеня 2016, Мінск) — савецкі і беларускі акцёр

тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1978)[2]. Старэйшы брат Алега Янкоўскага.

Біяграфія

Расціслаў Янкоўскі нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў Адэсе ў сям’і спадчыннага двараніна, былога штабс-капітана лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка. Род Янкоўскіх мае беларускія і польскія карані.

У 1930-х гадах бацька быў рэпрэсаваны, двойчы арыштоўваўся. Пасля яго вяртання сям’я пераехала з Адэсы ў Рыбінск. Падчас вайны жылі ў Джэзказкане(руск.) бел. (Казахстан), затым у Ленінабадзе (Бустон, Таджыкістан), дзе бацька працаваў на будаўніцтве.

Падчас навучання ў школе Расціслаў займаўся ў гуртку мастацкай самадзейнасці, іграў камедыйныя ролі. Тады ж ён пачаў займацца боксам і стаў чэмпіёнам Таджыкістана сярод юнакоў. Па заканчэнні школы ажаніўся, працаваў дыспетчарам аўтабазы ​​ў Ленінабадзе, працягваў удзельнічаць у самадзейнасці Палаца культуры, дзе яго заўважыў кіраўнік мясцовага тэатра Д. М. Ліхавецкі і прапанаваў працаваць у тэатры. Спачатку Расціслаў адмаўляўся, бо не было адукацыі, але яму прапанавалі вучыцца тэатральнай справе паралельна акцёрскай дзейнасці. Р. Янкоўскі згадзіўся на прапанову, вучыўся ў студыі пры тэатры і быў заняты ў спектаклях тэатра: «Макар Дубрава» А. Карнейчука(руск.) бел., «Апошнія» М. Горкага.

У 1951 годзе скончыў Тэатральную студыю пры Ленінабадскім драматычным тэатры(укр.) бел.[2], да 1957 года працаваў у гэтым тэатры.

У 1957 годзе разам з жонкай Нінай і сынам Ігарам пераехаў у Мінск, быў прыняты акцёрам у Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларускай ССР імя М. Горкага (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага)[2], дзе праслужыцў да канца жыцця.

З 1995 па 2010 год — старшыня Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску (у лістападзе 2010 года перадаў свае паўнамоцтвы Генадзю Давыдзьку)[3].

Сакратар Праўлення (19881998), член рады і прэзідыума (з 1998 года) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (19851990). Выказваўся ў падтрымку замацавання статусу беларускай мовы, як дзяржаўнай[4].

У палітычных спрэчках 1990-х гадоў Янкоўскі ўстаў на бок Аляксандра Лукашэнкі[5]. З 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.

Член Міжнароднай акадэміі тэатра пры Расійскім дабрачынным грамадскім фондзе садзейнічання тэатру і тэлебачанню «Маскі» (2001).

Памёр 26 чэрвеня 2016 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках

Сям’я

Узнагароды і званні

Творчасць

Мастацтва Р. Янкоўскага адметна актыўнасцю творчага пошуку, вострым драматызмам, сцэнічным тэмпераментам, яркасцю характарыстыкі вобразаў[2].

Выканаў вядомыя ролі класічнага і савецкага рэпертуару[2]. Сярод лепшых прац у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР: Арбенін («Маскарад(руск.) бел.» М. Ю. Лермантава), Наркіс («Гарачае сэрца(руск.) бел.» А. М. Астроўскага), Якаў («Апошнія» М. Горкага), Макбет, Антоній («Макбет(руск.) бел.», «Антоній і Клеапатра(руск.) бел.» У. Шэкспіра), Нагульнаў («Паднятая цаліна(руск.) бел.» па М. А. Шолахаву), Фёдар («Барабаншчыца(руск.) бел.» А. Д. Салынскага(руск.) бел.), Фёдар Таланаў («Нашэсце» Л. М. Леонава(руск.) бел.), Левінсон («Разгром(руск.) бел.» паводле А. А. Фадзеева), Віктар Байцоў («Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава(руск.) бел.), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л. Г. Зорына), Людовік («Жыццё спадара дэ Мальера(руск.) бел.» М. А. Булгакава), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В. С. Розава(руск.) бел.), Кшыштаф Максімавіч («Час пік» па Е. С. Ставінскага(руск.) бел.), Джэры Раян («Двое на арэлях» У. Гібсана(руск.) бел.), Барыс («Пад адным небам» А. І. Маўзона), Крыленка («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Альховік («Трывога» А. Л. Петрашкевіча), Фларыян Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» па А. М. Адамовічу)[2].

Снімаецца ў кіно.

Ролі ў тэатры

Сыграў больш за 160 вядучых роляў у класічным, сучасным і замежным рэпертуары, самыя значныя з якіх:

Выбраная фільмаграфія

Тэлеспектаклі

  1. 1991 — Грэх акцёрства (фільм-спектакль) — Уладзімір Францавіч
  2. 2007 — Перад заходам сонца (фільм-спектакль) — Матціяс Клаузен

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 Янковский Ростислав Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 Янковский Ростислав Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 718. — 737 с.
  3. Таццяна Дарашчонак. Генадзь Давыдзька стаў новым старшынёй Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (нявызн.) (недаступная спасылка). БелаПАН (6 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2011. Праверана 28 снежня 2010.
  4. svaboda.org
  5. nashaniva.by
  6. Умер брат Олега Янковского. Биография (руск.)
  7. Ростислав Янковский(недаступная спасылка) (руск.)
  8. Указ Президента Российской Федерации от 4 декабря 2007 года № 1631 «О награждении медалью Пушкина иностранных граждан»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Пушкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя І. Буйніцкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі