wd wp Пошук:

Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булгакаў. Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў (15 мая 1891, Кіеў — 10 сакавіка 1940) — рускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 15 мая 1891 года ў Кіеве. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губерні. У 1919 пачаў прафесійна займацца літаратурай. Супрацоўнічаў у газеце «Гудок» (1922—26). Літаратурная крытыка канца 1920-х гадоў адмоўна ацэньвала яго творчасць М. Булгакава, яго творы не друкаваліся, п’есы былі зняты са сцэны. 3 пач. 1930-х г. працаваў рэжысёрам-асістэнтам МХАТа, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1932).

Творчасць

У 1925—26 гадах Булгакаў апублікаваў «Запіскі маладога ўрача». Першы зборнік сатырычных апавяданняў «Д’ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—27), п’есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага рамана), «Бег» (1926—28) паказаны настроі старой рускай інтэлігенцыі, еднасць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расіі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высмейвае быт і норавы нэпманскага асяроддзя, парадзіруе звычкі абмежаванага тэатральнага свету. У сатырычна-фантастычных аповесцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925) сцвярджэнне этычнай адказнасці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага эксперыменту. «Майстар і Маргарыта» (1929—40) своеасаблівая форма філасофскага рамана, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны планы дзеяння. У ім адлюстравана складанасць жыцця, вечная барацьба сіл стварэння і разбурэння. У гістарычных драмах «Кабала святош» («Мальер», 1930—36) і «Алошнія дні» («Пушкін», 1934—35), у біяграфічнай аповееці «Жыццё пана Мальера» (1932—33) паказвае несумяшчальнасць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936—37) — іранічная перафраза гісторыі МХАТа 1920-х гадоў, ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру.

Міхаіл Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэта, валодаў жывою, гнуткаю мовай.

Выбраная бібліяграфія

Беларускія пераклады

Дакументальныя фільмы

Зноскі

  1. 1 2 3 Лакшин В. Я. Булгаков Михаил Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 104–105.
  2. http://www.theguardian.com/world/2014/feb/21/ukraine-peace-deal-brokered-protesters-barricades-remain
  3. 1 2 Лакшин В. Я. Булгаков Михаил Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 104–105. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. http://www.nytimes.com/2007/04/25/world/europe/25cnd-yeltsin.html
  6.  Литературное наследство. Михаил Афанасьевич Булгаков. 1891-1940. Серия 1 (1978)
  7.  Литературное наследство. Михаил Афанасьевич Булгаков. 1891-1940. Серия 2 (1978)
  8.  Мастер. Серия 1. О жизни и творчестве писателя М.А.Булгакова (1987)
  9.  Мастер. Серия 2. О жизни и творчестве писателя М.А.Булгакова (1987)
  10.  Воспоминания о Михаиле Булгакове. Часть 1. Души моей глазами… (1991)
  11.  Воспоминания о Михаиле Булгакове. Часть 2. Этот мир мой (1991)
  12.  “Полет Маргариты”. Документальный фильм к 130-летию Михаила Булгакова
  13.  Документальный проект «Булгаков. Великий киевлянин» / Интер

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі-франтавікі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Драматургі Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міхаіл Булгакаў
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта імя Аляксандра Багамольца
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Першай Кіеўскай гімназіі
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных