wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (15 студзеня 1795, Масква — 11 лютага 1829, Тэгеран) — рускі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік (1828).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1795 года ў Маскве. У 1810 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1812 годзе пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813—16 гадах служыў у Кобрыне, Брэсце.

У 1816 годзе ў Пецярбургу зблізіўся з Аляксандрам Пушкіным і В. Кюхельбекерам. З 1817 года на службе ў Калегіі замежных спраў, у 1818—22 гадах — сакратар рускай дыпламатычнай місіі ў Персіі. У 1826 годзе за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены.

З 1828 года — паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. 11 лютага 1829 года забіты ў Тэгеране натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі).

Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выдадзена ў 1889, з Каценіным), «Свая сям’я, ці замужняя нявеста» (1818, з А. Шахаўскім і М. Хмяльніцкім). Сусветную вядомасць прынесла камедыя ў вершах «Гора ад розуму» (напісана ў 1822—24 гадах), забаронена цэнзурай (пры жыцці апублікаваны толькі ўрыўкі).

Зноскі

  1. 1 2 Грибоедов Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118639366 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Стацкія саветнікі
Пахаваныя ў Тбілісі
Нарадзіліся 15 студзеня
Драматургі Расіі
Выхаванцы маскоўскага ўніверсітэцкага пансіёну
Дыпламаты Расіі
Нарадзіліся ў 1795 годзе
Кавалеры ордэна Льва і Сонца 2 ступені
Кавалеры ордэна Льва і Сонца 1 ступені
Паэты Расіі
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Выпускнікі Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Маскве
Рускамоўныя паэты
Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Памерлі 11 лютага
Памерлі ў 1829 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Памерлі ў Тэгеране