wd wp Пошук:

Казка пра Зорнага хлопчыка

«Казка пра Зорнага хлопчыка» — двухсерыйны тэлевізійны музычны фільм-казка па матывах твораў Оскара Уайльда. На экраны кінастужка з’явілася 6 студзеня 1984 года. Рэжысёр: Леанід Нячаеў.

Сюжэт

Як і ранейшы фільм «Зорны хлопчык» (1957 год), «Казка пра Зорнага хлопчыка» была знята па матывах дзвюх розных казак Уайльда, «Хлопчык-зорка» і «Дзень нараджэння Інфанты». Аднак у сюжэт, у адрозненне ад першай экранізацыі, унесены больш значныя змены, у прыватнасці, дададзены навукова-фантастычныя элементы і цалкам выключаная магія.

Іншапланецяне з далёкага сузор’я даўно жывуць рацыянальным жыццём, «вызвалілі» сябе ад усялякіх пачуццяў і эмоцый, адчуваюць дзіўны ўплыў невядомай энергіі. Гэтай энергіяй аказваецца святло любові, што ідзе ад егера з планеты Зямля, які назірае за сузор’ем. Прымаецца рашэнне паслаць на Зямлю дзіця «апошняй мадэлі» — будучага чалавека з халодным сэрцам. Але, як аказалася, матчына прывязанасць да сына не згасла канчаткова, і маці кідаецца ўслед за сынам на Зямлю. У гэты момант егер, які ўсё яшчэ назірае за небам, бачыць, як з неба падае зорка, і на месцы яе падзення знаходзіць хлопчыка. Егер бярэ яго да сябе на выхаванне. Праходзіць дзесяць гадоў. Маці хлопчыка, туляючыся па зямлі ў безвыніковых пошуках, ператвараецца ў жабрачку. Хлопчык за гэты час вырастае вельмі прыгожым і здольным, але залішне самаўпэўненым (яго называюць Зорка, але зусім не з-за паходжання, пра гэта доўга час ніхто не ведае, акрамя егера і сябра егера, а з-за яскравасці яго талентаў і, вядома, дзівоснай прыгажосці). Аднойчы варажбітка кажа яму, што ён нарадзіўся пад іншым сонцам і што маці яго шукае. Нарэшце, сустрэўшыся з маці і ўбачыўшы, што яна жабрачка, Зорка адрынвае яе, а затым сыходзіць з вёскі, дзе вырас, каб знайсці сваю сапраўдную маці. Аднак нягоды шляху, а больш за ўсё — новы сябар Зоркі, вясёлы хлопчык-гарбун. Гісторыя яго жыцця без маці, у лесе, далёка ад людзей, прымушаюць Зорку па-новаму зірнуць на тое, што ён зрабіў, раскаяцца ў сваім жорсткім ўчынку і цяпер ужо шукаць хай жабрачку, але менавіта тую, што прыходзіла за ім. У рэшце рэшт хлопчык з зорак адхіляе прыгажосць каралеўскай дачккі дзеля свайго сябра-гарбуна, знаходзіць маці і нават гатовы ахвяраваць сабой, каб абараніць яе. Справядлівы кароль, даведаўшыся пра дрэнныя паводзіны інфанты, умешваецца ў тое, што адбываецца. Іншапланецяне, якія назіралі ўсё, што адбываецца з Зоркай, ужо настолькі прасякнуты жывымі сапраўднымі пачуццямі, што шчыра плачуць і радуюцца шчасліваму фіналу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы 1983 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»