Прыбытковае месца — п’еса ў пяці дзеяннях Аляксандра Мікалаевіча Астроўскага[1].
Надрукаваная ў часопісе «Русская беседа», № 1, 1857; у гэтым жа годзе выйшла асобным выданнем. Аднак да пастаноўкі ў тэатрах не была дапушчаная. Толькі праз шэсць гадоў — 27 верасня 1863 — упершыню пастаўлена ў Пецярбургу, на сцэне Александрынскага тэатра, у бенефіс артысткі Ляўкеевай; у маскоўскім Малым тэатры — 14 кастрычніка таго ж года, у бенефіс артысткі Васільевай.