wd wp Пошук:

Аркадзь Іосіфавіч Маўзон

Аркадзь Маўзон, сапр. Арон Маўшэнзон (23 верасня 1918, Віцебск — 19 жніўня 1977) — беларускі драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў фабрычна-заводское вучылішча (1935). Працаваў токарам на заводзе «Камунар» (цяпер імя С. Кірава) у Мінску. Пасля заканчэння драматычнай студыі пры БДТ-1 (1936) быў акцёрам, асістэнтам рэжысёра БДТ-2 (Віцебск). З 1946 загадваў аддзелам культуры газеты «Віцебскі рабочы», з 1951 быў начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965—1971 працаваў у Міністэрстве культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947).

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1945. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Першая п’еса — «Канстанцін Заслонаў» (1946, пастаўлена ў 1947, у 1948 апублікавана, а спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР). Аўтар п’ес «Наталля Крыўцова» (апублікавана і пастаўлена ў 1954), «У ціхім завулку» (апублікавана і пастаўлена ў 1955), «Калі разыходзяцца шляхі» (пастаўлена ў 1955), «Непрымірымасць» (пастаўлена ў 1956), «У бітве вялікай» (1958, пастаўлена ў 1957), «Калі ты чалавек» («Твой светлы шлях», апублікавана і пастаўлена ў 1960), «Пад адным небам» («Асцярожна, Мякішавы», апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Куда идешь, Сергей?» (апублікавана і пастаўлена ў 1965), «У доме на Сонечнай» (пастаўлена ў 1966), «Жизнь всего одна» (апублікавана і пастаўлена ў 1968), «Дарога праз ноч» («Людзі, агонь, смерць», апублікавана і пастаўлена ў 1970), «Да апошняга дыхання» (апублікавана ў 1978), шэрагу аднаактовак. Выдадзены зборнікі драматургічных твораў «Выбраныя п’есы» (1964), «Людзі і час» (1972), «П’есы» (1974), «П’есы» (1978), «Да апошняга дыхання» (1985).

Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, у 1950 фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР), «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе — круты паварот» (1960).

Выступаў у перыядычным друку з артыкуламі аб драматургіі і сучасным тэатры.

Прызнанне

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта