wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Янкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янкоўскі.

Алег Іванавіч Янкоўскі (23 лютага 1944, Джэзказган, Казахская ССР, СССР — 20 мая 2009, Масква, Расія) — выдатны савецкі, расійскі акцёр

тэатру і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1991).

Біяграфічныя звесткі

Бацька Алега Янкоўскага паходзіў з польскай шляхты, штабс-капітан, які быў паранены пад час Першай Сусветнай вайны. У 30-я быў арыштаваны на Украіне, пасля выпушчаны, потым у 1937 ізноў на нейкі час арыштаваны. На вайну не патрапіў па стане здароўя. Працаваў на будоўлі ў Ленінабадзе і Джэзказгане, дзе і нарадзіўся Алег.

Пасля вайны ў 1951 годзе сям’я пераехала ў Саратаў, дзе ў 1953 бацька і памёр. Старэйшы брат Алега — Расцілаў у 1957 пераехаў у Мінск, куды праз год забраў і малодшага брата. Расціслаў працаваў акцёрам і граў у мясцовым драмтэатры. У Мінску Алег дэбютаваў на сцэне тэатра ў эпізадычнай ролі. Каб скончыць школу праз нейкі час Алег з’ехаў зноў у Саратаў. Скончыў Саратаўскае тэатральнае вучылішча (1965). 3 1966 працаваў у Саратаўскім драматычным тэатры, з 1973 у Маскоўскім тэатры «Ленком».

Творчасць

Яго мастацтву ўласцівы стрыманасць выканаўчай манеры, палемічнасць трактовак роляў, сцэнічнае абаянне, вострая характарнасць. Сярод роляў: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф. Дастаеўскага), Мялузаў («Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Мешэм («Шклянка вады» Э. Скрыба), Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра), Аркадзь Бурмін («Хлопец з нашага горада» К. Сіманава), Берынг («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага) і інш. 3 1968 здымаецца ў кіно: «Шчыт і меч», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Я, Францыск Скарына…» (1970), «Люстра», «Зорка чароўнага шчасця» (абодва 1975), «Салодкая жанчына» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхгаўзен» (1979, абодва тэлефільмы), «Закаханы па ўласным жаданні» (1982), «Палёты ў сне і наяве», «Насталыія» (абодва 1983), «Забіць дракона» (1989), «Царазабойца», «Сны аб Расіі» (абодва 1992), «Першае каханне» (1995), «Любоўнік» (2002), «Цар» (2008) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1987. Дзяржаўная прэміі Расіі 1989, 1996. Прэмія «Ніка» за лепшую мужчынскую ролю 2002.

Зноскі

  1. 1 2 Encyclopædia Britannica
  2. 1 2 Кругасвет — 2000.
  3. Шипунов В. Гиппократ медного края // Индустриальная Караганда — 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119119358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Ніка»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры і актрысы «Ленкама»