wd wp Пошук:

Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне

Конкурс песні «Еўрабачанне» (англ.: Eurovision Song Contest; фр.: Concours Eurovision de la chanson) — конкурс эстраднай песні сярод краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU).[1] Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасці ў рамках конкурсу таксама з’яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз[2].

На цяперашні момант было праведзена 64 конкурсы песні Еўрабачанне, а пераможцамі сталі 67 песень. Пераможцам конкурсу аб’яўляецца песня, якая набрала найбольшую колькасць балаў, аддадзеных іншымі краінамі-удзельніцамі Еўрабачання. У цяперашні час дзейнічае змешаная сістэма галасавання: 50 % журы, 50 % тэлегледачы. За прадстаўніка сваёй краіны галасаваць нельга, выключэннем з’яўляецца толькі першы конкурс у 1956, калі пераможцай стала прадстаўніца Швейцарыі Ліз Асіа з песняй «Refrain».

За ўсю гісторыю Еўрабачання толькі аднойчы пераможцамі былі абвешчаны некалькі песень. Гэта адбылося ў 1969 годзе, калі пераможцамі сталі прадстаўнікі Іспаніі, Вялікабрытаніі, Францыі і Нідэрландаў. Усе яны набралі па 18 балаў. У 1991 годзе адбылася падобная сітуацыя: Швецыя і Францыя набралі па 146 балаў, але пераможцам па дадатковых паказчыках была абвешчана прадстаўніца Швецыі Карола.

Часцей за ўсё пераможцамі Еўрабачання станавіліся прадстаўнікі Ірландыі — 7 разоў, у тым ліку 3 разы запар (1992, 1993, 1994). Шэсць разоў перемогу атрымлівалі прадстаўнікі Швецыі. Пяць разоў пераможцамі конкурсу станавіліся прадстаўнікі Францыі, Люксембурга , Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. Сярод выканаўцаў неаднаразовым пераможцам з’яўляецца толькі ірландзец Джоні Логан, які двойчы перамагаў як выканаўца (у 1980 годзе з песняй «What’s Another Year» і ў 1987 годзе з песняй «Hold Me No») і адзін раз у якасці аўтара песні «Why Me?», якую выканала Лінда Марцін у 1992 годзе.

Для многіх выканаўцаў перамога на Еўрабачанні стала пачаткам аглушальнай кар’еры. У прыватнасці, сусветную вядомасць група ABBA атрымала пасля перамогі ў 1974 годзе, а кар’ера спявачкі Селін Дыён набрала абароты пасля яе перамогі на конкурсе 1988 года. Тады канадская выканаўца прадстаўляла Швейцарыю.

Спіс пераможцаў

Ліз Асіа — першы пераможца Еўрабачання
Група ABBA атрымала сусветную вядомасць пасля перамогі на Еўрабачанне 1974
Перамога ў 1988 годзе значна паўплывала на поспех канадскай спявачкі Селін Дыён, якая прадстаўляла Швейцарыю
Ірландзец Джоні Логан — адзіны двухразовы пераможца Еўрабачання (1980, 1987)
Пераможца 2009 года Аляксандр Рыбак
Год Краіна Выканаўца Песня Балы Адрыў Другое месца Дата Месца правядзення
1956 Швейцарыя Ліз Асіа Refrain Н/Д[3] Н/Д Н/Д 24 мая Лугана
1957 Нідэрланды Коры Брокен Net Als Toen 31 14 Францыя 3 сакавіка Франкфурт-на-Майне
1958 Францыя Андрэ Клаво Dors mon amour 27 3 Швейцарыя 12 сакавіка Хілверсюм
1959 Нідэрланды Тэдзі Схолтэн Een beetje 21 5 Вялікабрытанія 11 сакавіка Каны
1960 Францыя Жаклін Боер Tom Pillibi 32 7 Вялікабрытанія 29 сакавіка Лондан
1961 Люксембург Жан-Клод Паскаль Nous les amoureux 31 6 Вялікабрытанія 18 сакавіка Каны
1962 Францыя Ізабэль Абрэ Un premier amour 26 13 Манака 18 сакавіка Люксембург
1963 Данія Грэта Інгман і Юрген Інгман Dansevise 42 2 Швейцарыя 23 сакавіка Лондан
1964 Італія Джыльёла Чынквеці Non ho l'étà 49 32 Вялікабрытанія 21 сакавіка Капенгаген
1965 Люксембург Франс Галь Poupée de cire, poupée de son 32 6 Вялікабрытанія 20 сакавіка Неапаль
1966 Аўстрыя Уда Юргенс Merci Chérie 31 15 Швецыя 5 сакавіка Люксембург
1967 Вялікабрытанія Сэндзі Шоў Puppet On a String 47 25 Ірландыя 8 красавіка Вена
1968 Іспанія Масіэль La, la, la… 29 1 Вялікабрытанія 6 красавіка Лондан
1969[4] Іспанія Саломэ Vivo cantando 18 6 Швейцарыя[5] 29 сакавіка Мадрыд
Францыя Фрыда Бакара Un jour, un enfant
Нідэрланды Лені Кюр De troubadour
Вялікабрытанія Лулу Boom Bang a Bang
1970 Ірландыя Дана Розмеры Скэлан All Kinds of Everything 32 6 Вялікабрытанія 21 сакавіка Амстэрдам
1971 Манака Северын Un banc, un arbre, une rue 128 12 Іспанія 3 сакавіка Дублін
1972 Люксембург Вікі Леандрас Après toi 128 14 Вялікабрытанія 25 сакавіка Эдзінбург
1973 Люксембург Ганна-Марыя Давід Tu te reconnaîtras 129 4 Іспанія 7 красавіка Люксембург
1974 Швецыя ABBA Waterloo 24 6 Італія 6 красавіка Брайтан
1975 Нідэрланды Teach-In Ding-a-dong 152 14 Вялікабрытанія 22 сакавіка Стакгольм
1976 Вялікабрытанія Brotherhood of Man Save Your Kisses for Me 164 17 Францыя 3 красавіка Гаага
1977 Францыя Мары Мірыям L’oiseau et l’enfant 136 15 Вялікабрытанія 7 мая Лондан
1978 Ізраіль Ізхар Коэн & Alphabeta A-ba’ni-bi 157 32 Бельгія 22 красавіка Парыж
1979 Ізраіль Галі Атары & Milk and Honey Hallelujah 125 9 Іспанія 31 сакавіка Іерусалім
1980 Ірландыя Джоні Логан What’s Another Year 143 15 Германія 19 красавіка Гаага
1981 Вялікабрытанія Bucks Fizz Making Your Mind Up 136 4 Германія 4 красавіка Дублін
1982 ФРГ Ніколь Ein bisschen Frieden 161 61 Ізраіль 24 красавіка Харагейт
1983 Люксембург Карын Эрмэ Si la vie est cadeau 142 6 Ізраіль 23 красавіка Мюнхен
1984 Швецыя Herreys Diggi-loo-diggi-ley 145 8 Ірландыя 5 мая Люксембург
1985 Нарвегія Bobbysocks La det swinge 123 18 Германія 4 мая Гётэборг
1986 Бельгія Сандра Кім J’aime la vie 176 36 Швейцарыя 3 мая Берген
1987 Ірландыя Джоні Логан Hold Me Now 172 31 Германія 9 мая Брусель
1988 Швейцарыя Селін Дыён Ne partez pas sans moi 137 1 Вялікабрытанія 30 красавіка Дублін
1989 Югаславія Riva Rock Me 137 7 Вялікабрытанія 6 мая Лазана
1990 Італія Тота Кутуньё Insieme 1992 149 17 Ірландыя
Францыя[6]
5 мая Загрэб
1991 Швецыя Карола Fangad av en stormvind 146 0[7] Францыя 4 мая Рым
1992 Ірландыя Лінда Марцін Why Me 155 16 Вялікабрытанія 9 мая Мальмё
1993 Ірландыя Ніў Кавана In Your Eyes 187 23 Вялікабрытанія 15 мая Мілстрыт
1994 Ірландыя Пол Харынгтан &
Чарлі Макгеціган
Rock’n Roll Kids 226 60 Польшча 30 красавіка Дублін
1995 Нарвегія Secret Garden Nocturne 148 29 Іспанія 13 мая Дублін
1996 Ірландыя Эймар Куін The Voice 162 48 Нарвегія 18 мая Осла
1997 Вялікабрытанія Katrina and the Waves Love Shine a Light 227 70 Ірландыя 3 мая Дублін
1998 Ізраіль Дана Інтэрнэшнл Diva 172 6 Вялікабрытанія 9 мая Бірмінгем
1999 Швецыя Шарлота Нільсан Take Me to Your Heaven 163 17 Ісландыя 29 мая Іерусалім
2000 Данія Olsen Brothers Fly on the Wings of Love 195 40 Расія 13 мая Стакгольм
2001 Эстонія Танэль Падар, Дэйв Бентэн і 2XL Everybody 198 21 Данія 12 мая Капенгаген
2002 Латвія Marie N I Wanna 176 12 Мальта 25 мая Талін
2003 Турцыя Сертаб Эрэнер Everyway That I Can 167 2 Бельгія 24 мая Рыга
2004 Украіна Руслана Wild Dances 280 17 Сербія і Чарнагорыя 12/15 мая Стамбул
2005 Грэцыя Алена Папарызу My Number One 230 38 Мальта 19/21 мая Кіеў
2006 Фінляндыя Lordi Hard Rock Hallelujah 292 44 Расія 18/20 мая Афіны
2007 Сербія Марыя Шэрыфавіч Molitva 268 33 Украіна 10/12 мая Хельсінкі
2008 Расія Дзіма Білан Believe 272 42 Украіна 20/22/24 мая Белград
2009 Нарвегія Аляксандр Рыбак Fairytale 387 169 Ісландыя 12/14/16 мая Масква
2010 Германія Лена Маер-Ландрут Satellite 246 76 Турцыя 25/27/29 мая Осла
2011 Азербайджан Ell & Nikki Running Scared 221 32 Італія 10/12/14 мая Дзюсельдорф
2012 Швецыя Ларын Euphoria 372 113 Расія 22/24/26 мая Баку
2013 Данія Эмілі дэ Форэст Only Teardrops 281 47 Азербайджан 14/16/18 мая Мальмё
2014 Аўстрыя Канчыта Вурст Rise Like a Phoenix 290 52 Нідэрланды 6/8/10 мая Капенгаген
2015 Швецыя Монс Сельмерлёў Heroes 365 62 Расія 19/21/23 мая Вена
2016 Украіна Джамала 1944 534 23 Аўстралія 10/12/14 мая Стакгольм
2017 Партугалія Салвадор Сабрал Amar Pelos Dois 758 143 Балгарыя 9/11/13 мая Кіеў
2018 Ізраіль Нета Барзілай Toy 529 93 Кіпр 8/10/12 мая Лісабон
2019 Нідэрланды Дункан Лоўрэнс Arcade 492 26 Італія 14/16/18 мая Тэль-Авіў
2020 Адменены 12/14/16 мая Ротэрдам
2021 Італія Måneskin Zitti e buoni 524 25 Францыя 18/20/22 мая
2022

Колькасць перамог паводле краін

Пераможцы Еўрабачання
Перамогі Краіна Конкурсы
7 Ірландыя 1970, 1980, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996
6 Швецыя 1974, 1984, 1991, 1999, 2012, 2015
5 Францыя 1958, 1960, 1962, 1969, 1977
Люксембург 1961, 1965, 1972, 1973, 1983
Вялікабрытанія 1967, 1969, 1976, 1981, 1997
Нідэрланды 1957, 1959, 1969, 1975, 2019
4 Ізраіль 1978, 1979, 1998, 2018
3 Нарвегія 1985, 1995, 2009
Данія 1963, 2000, 2013
Італія 1964, 1990, 2021
2 Іспанія 1968, 1969
Швейцарыя 1956, 1988
Германія 1982, 2010
Аўстрыя 1966, 2014
Украіна 2004, 2016
1 Манака 1971
Бельгія 1986
СРЮ 1989
Эстонія 2001
Латвія 2002
Турцыя 2003
Грэцыя 2005
Фінляндыя 2006
Сербія 2007
Расія 2008
Азербайджан 2011
Партугалія 2017

Колькасць перамог паводле моў

Сэндзі Шоў — першы пераможца з песняй на англійскай мове. Пасля гэтага англамоўныя кампазіцыі атрымлівалі перамогу на конкурсе яшчэ 29 разоў.

У перыяд з 1966 па 1973 год і з 1977 па 1998 год краінам дазвалялася выконваць песні толькі на іх роднай мове. У 2007 годзе песня «Molitva» у выкананні Марыі Шэрыфавіч стала першай сербскамоўнай песняй, якая перамагла ў конкурсе, а таксама першай песняй-пераможцай з 1998 года не на англійскай мове.

Перамогі Мова Гады Краіны
33 Англійская 1967, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1980, 1981, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019 Вялікабрытанія, Ірландыя, Швецыя, Нідэрланды, Данія, Эстонія, Латвія, Турцыя, Украіна, Грэцыя, Фінляндыя, Расія, Нарвегія, Германія, Азербайджан, Аўстрыя, Ізраіль
14 Французская 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1965, 1969, 1971, 1972, 1973, 1977, 1983, 1986, 1988 Швейцарыя, Францыя, Люксембург, Манака, Бельгія
3 Нідэрландская 1957, 1959, 1969 Нідэрланды
Іўрыт 1978, 1979, 1998 Ізраіль
Італьянская 1964, 1990, 2021 Італія
2 Нямецкая 1966, 1982 Аўстрыя, Германія
Нарвежская 1985, 1995 Нарвегія
Шведская 1984, 1991 Швецыя
Іспанская 1968, 1969 Іспанія
1 Дацкая 1963 Данія
Харвацкая 1989 СРЮ
Сербская 2007 Сербія
Партугальская 2017 Партугалія

Зноскі

  1. The story | Eurovision Song Contest — Baku 2012
  2. Про «Евровидение» снимают кинокомедию | РИА Новости
  3. Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання аб’явіў толькі пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомы
  4. У 1969 годзе было чатыры пераможца, бо Іспанія, Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія атрымалі аднолькавую колькасць балаў, тады правілы не прадугледжвалі далейшых дзеянняў у гэтым выпадку.
  5. У сувязі з тым, што пераможцамі сталі чатыры краіны, Швейцарыя заняла пятае месца
  6. Ірландыя і Францыя падзялілі другое месца
  7. Швецыя і Францыя атрымалі аднолькавую колькасць балаў, але Швецыя перамагла па дадатковым паказчыкам

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне