wd wp Пошук:

Rise Like a Phoenix

«Rise Like a Phoenix» (Нібы фенікс, паўстану з попелу) — песня ў выкананні аўстрыйскага поп-спевака Канчыты Вурст, з якой ён прадставіў Аўстрыю і перамог на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014» упершыню для Аўстрыі пасля конкурсу «Еўрабачанне 1966».[1][2][3]

Песня была выбрана 18 сакавіка 2014 года шляхам унутранага адбору, што дазволіла аўстрыйскаму спеваку прадставіць сваю краіну на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне 2014», які прайшоў у Капенгагене, Данія.

Песня заняла 4-ае месца ў прэміі OGAE (фр. Organisation Générale des Amateurs de l’Eurovision; англ. General Organisation of Eurovision Fans) міжнародных фан-клубных сетак конкурсу Еўрабачанне і атрымала «прыз сімпатый гледачоў» прэміі Марселя Безансона (англ. Marcel Bezencon Awards).

Трэк-ліст

Digital download — iTunes
Назва Працягласць
1. «Rise Like a Phoenix» 3:01

Пазіцыі ў чартах

Чарт (2014) Найвышэйшая
пазіцыя
Ö3 Austria Top 75[4] 51

Храналогія рэлізу

Краіна Дата Фармат Лэйбл
Аўстрыя 18 сакавіка 2014 года Digital download ORF-Enterprise

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Conchita to “Rise Like A Phoenix” for Austria»
  2. «Austria: Conchita to Rise like a phoenix in Copenhagen»
  3. «Austria: Conchita releases ‘Rise Like A Phoenix’»
  4. Conchita Wurst — Rise Like A Phoenix Austriancharts.at (ням.) . Ö3 Austria Top 40. Hung Medien.
Узнагароды і дасягненні
Папярэднік:
Наталія Келі
з песняй «Shine»

Песня Аўстрыі на конкурсе песні Еўрабачанне

2014
Пераемнік:

Шаблон:Песні-пераможцы Еўрабачання

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта
Катэгорыя·Сінглы 2014 года
Катэгорыя·Сінглы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных