wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1974

     Краіны - удзельніцы конкурсу. Краіны, якія занялі:       1-е месца       2-е месца       3-е месца

Конкурс песні Еўрабачанне 1974 стаў 19-м конкурсам Еўрабачанне. Люксембург не змог правесці «Еўрабачанне» другі год запар па фінансавых прычынах. Ён прайшоў 6 красавіка 1974 года ў Брайтане (Вялікабрытанія) на сцэне канцэртнай залы «Доум». Удзел у конкурсе прыняло 17 краін. Упершыню ўдзельнічала Грэцыя, а адмовілася ад удзелу Францыя за некалькі дзён да пачатку з-за смерці прэзідэнта Жоржа Пампіду. Выйграла конкурс Швецыя ў першы раз, яе прадстаўляла група ABBA з песняй «Waterloo». Другое месца заняла Італія ў першы раз.

Італьянскі тэлеканал Раі падверг цэнзуры песню Джыльолы Чынквецці «Si» («Так») па прычыне таго, што яна магла быць успрынята як прапаганда напярэдадні рэферэндуму аб дазволе разводаў.

У Партугаліі трансляцыя па радыё песні партугальскага ўдзельніка стала сігналам для пачатку перавароту, які прывёў да звяржэння рэжыму Салазар.

Змены ў правілах

Колькасць членаў журы зноў склала 10 чалавек для кожнай краіны. Для нацыянальных журы было ўведзена правіла, якое рэкамендавала роўную колькасць мужчын і жанчын сярод членаў, а таксама роўную колькасць людзей малодзей і старэй 25 гадоў. Пры гэтым іх мінімальны ўзрост мог складаць 16 гадоў, максімальны - 60 гадоў, а розніца ва ўзросце паміж самым старэйшым і самым малодшым членамі журы павінна складаць не менш за 10 гадоў. Ацэнка для кожнай песні магла складаць ад 1 да 5 балаў.

Удзельнікі былых конкурсаў

Фінал

Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1 Фінляндыя Англійская Carita Keep me warm Трымайце мяне ў цяпле 4 13
2 Вялікабрытанія Англійская Алівія Ньютан-Джон Long live love Няхай жыве каханне 14 4
3 Іспанія Іспанская Peret Canta y se feliz Спявайце і будзьце шчаслівы 10 9
4 Нарвегія Англійская Ганне-Карыне Стром і Bendik Singers The first day of love Першы дзень кахання 3 14
5 Грэцыя Грэчаская Marinella Krassi, Thalassa ke t’agori mou (Κρασί, θάλασσα και τ' αγόρι μου) Віно, мора і мой хлопец 7 11
6 Ізраіль Іўрыт Poogy Natati la khaiai (נתתי לה חיי) Я даў ёй сваё жыццё 11 7
7 Югаславія Сербская Korni Generacija 42 Маё пакаленне 6 12
8 Швецыя Англійская ABBA Waterloo Ватэрлоа 24 1
9 Люксембург Французская Ireen Sheer Bye, bye, I love you Да пабачэння, я люблю цябе 14 4
10 Манака Французская Romuald Celui qui reste et celui qui s’en va Той, хто застаецца і той, хто ідзе 14 4
11 Бельгія Французская Жак Устэн Fleur de liberté Кветка свабоды 10 9
12 Нідэрланды Англійская Mouth і MacNeal I see a star Я бачу зоркі 15 3
13 Ірландыя Англійская Tina Cross your heart Паклаўшы руку на сэрца 11 7
14 Германія Нямецкая Cindy і Bert Die Sommermelodie Мелодыя лета 3 14
15 Швейцарыя Нямецкая Piera Martell Mein Ruf nach dir Мой заклік да вас 3 14
16 Партугалія Партугальская Paulo de Carvalho E depois do adeus А пасля спаткання 3 14
17 Італія Італьянская Джыльола Чынквецці Si Да 18 2

Балы

Удзельнікі Вынік
Усяго
Фінляндыя 41---2-----1-----
Вялікабрытанія 141--1-4---1-121-3
Іспанія 10--2----13-1-1-2-
Нарвегія 3------1-11------
Грэцыя 7------2---4---1-
Ізраіль 11-2----1---21--23
Югаславія 61-1------1----12
Швецыя 245-12-211--31251-
Люксембург 14--1-122-11-31--2
Манака 14--21-1-122-1211-
Бельгія 10---25---3-------
Нідэрланды 151--12133--111-1-
Ірландыя 11-122-1-221------
Германія 3----1-----1--1--
Швейцарыя 3-1--------1--1--
Партугалія 3--1-----------2-
Італія 18252--1--141-1--1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў
Катэгорыя·Красавік 1974 года