wd wp Пошук:

Нета Барзілай

Нета Барзілай[1], Нэта Барзілай[2] (іўр.: נטע ברזילי; нарад. 22 студзеня 1993 года) — ізраільская спявачка. Пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2018» ад Ізраілю з песняй «Toy»[3].

Біяграфія

Барзілай нарадзілася 22 студзеня 1993 года ў горадзе Ход-ха-Шарон. Выступала ў Ерусаліме 18 красавіка 2018 года на святочным канцэрце, прысвечаным 70-годдзю незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.

З’яўляецца пераможцай 5-га сезону шоу А-Кохаў А-Ба Лэ-Эйровізйон (הכוכב הבא לאירוויזיון)[4], што дазволіла ёй прадстаўляць сваю краіну на «Еўрабачанні 2018».

8 мая 2018 года з песняй «Toy» («Цацка») Нэта, выступіўшы ў першым паўфінале «Еўрабачання», прайшла ў фінал, а 12 мая 2018 года выступіла ў фінале, дзе атрымала перамогу. Па выніках галасавання журы, яна заняла 3-е месца; гледачы ж далі ёй максімальную колькасць балаў, што дазволіла Нэце апярэдзіць іншых удзельнікаў, уключаючы Сэзара Сэмпасана з Аўстрыі, які перамагаў пасля галасавання журы.

Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты гэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны[5].

Зноскі

  1. zviazda.by
  2. belsat.eu
  3. Netta Barzilai to represent Israel in Lisbon! . Праверана 24 лютага 2018.
  4. Israel: Netta Barzilai wins “The Next Star for Eurovision 2018” | wiwibloggs (en-US), wiwibloggs (13 лютага 2018). Праверана 24 лютага 2018.
  5. belsat.eu

Спасылкі

Узнагароды і дасягненні
Папярэднік:
Салвадор Сабрал
з песняй «Amar Pelos Dois»

Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне

2018
Пераемнік:
Дункан Лоўрэнс
з песняй «Arcade»
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2018
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай акрузе Ізраіля
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта