wd wp Пошук:

Азербайджан на конкурсе песні Еўрабачанне

Азербайджан дэбюціраваў на Конкурсе песні Еўрабачанне ў 2008 годзе, калі мясцовы тэлеканал İTV атрымаў афіцыйнае права на трансляцыю конкурса. Азербайджан кожны раз выходзіць у фінал і самае горшае выступленне яго прадстаўнікоў - 8 месца ў фінале “Еўрабачання 2008”. У 2011 годзе дуэт Ell & Nikki перамог на конкурсе, атрымаўшы 221 бал.

Першы ўдзел Азербайджана на Еўрабачанні апынуўся паспяховым, і краіна выйшла ў фінал з першага паўфіналу, а пасля заняўшы 8 месца з 132 баламі. Раней іншая тэлекампанія, AzTV, хацела прыняць удзел у “Еўрабачанні 2007”, але правілы Еўрапейскага вяшчальнага саюза не дазволілі зрабіць гэта, бо AzTV не быў удзельнікам EBU. AzTV было адмоўлена ва ўступленні ў ЕВС 18 чэрвеня 2007 года, так як тэлеканал быў прызнаны занадта звязаным з ўрадам Азербайджана. 5 ліпеня таго ж года, İTV стаў паўнапраўным членам ЕВС, і 15 кастрычніка Азербайджан атрымаў права ўдзельнічаць у “Еўрабачанні 2008” ў Бялградзе.

На наступны год, Азербайджан прадстаўляў дуэт сусветна вядомага Араша і азербаджанскай спявачкі Айсэль. Іх песня “Always” стала трэцяй, што з’яўлялася лепшым вынікам краіны да 2011 года.

Сваёй першай перамогі Азербайджан дамогся ў 2011 годзе, калі краіну прадстаўляў дуэт Ell & Nikki. Набраўшы 122 бала, краіна заняла 2 месца ў паўфінале, а 14 мая 2011, набраўшы 221 бал, Азербайджан выйграў конкурс песні “Еўрабачанне 2011”.

Згодна з правіламі ЕВС, краіна-пераможца папярэдняга конкурса прымае ў сябе наступны. “Еўрабачанне 2012” адбылося 22, 24 і 26 мая 2012 ў сталіцы Азербайджана - Баку на пляцоўцы спецыяльна пабудаванага для “Еўрабачання” комплекса Baku Crystal Hall. Сам Азербайджан, які прадстаўляла Сабіна Бабева, заняў 4 месца.

Удзельнікі

Эльнур і Самір выконваюць «Day after day» у 2008 годзе у Бялградзе
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2008 Эльнур і Самір Англійская «Day after day» «Дзень за днём» 8 132 6 96
2009 Араш і Айсэль Англійская «Always» «Заўсёды» 3 207 2 180
2010 Сафура Англійская «Drip Drop» «Кап-кап» 5 145 2 113
2011 Ell & Nikki Англійская «Running Scared» «Бягі без аглядкі» 1 221 2 122
2012 Сабіна Бабаева Англійская «When the music dies» «Калі памірае музыка» 4 150 Х Х
2013 Фарыд Мамадаў Англійская «Hold Me» «Трымай мяне» 2 234 1 139
2014 Диляра Кязимова Англійская «Start a Fire» «Пачаць Агонь» 22 33 9 57
2015 Эльнур Хусэйнаў Англійская «Hour of the Wolf» «Гадзіну ваўка» 12 49 10 53
2016 Самра Англійская «Miracle» «Цуд» 17 117 6 185
2017 Dihaj Англійская «Skeletons» «Скелеты» 14 120 8 150
2018 Айсэль Мамедава Англійская «X My Heart» «Перакрэсліваю сваё сэрца»
Не прайшла
11 94
2019 Чынгіз Англійская «Truth» «Праўда» 8 302 5 224
2020 Саміра Эфендзі Англійская, Японская «Cleopatra» «Клеапатра»
Конкурс адменены
2021 Саміра Эфендзі Азербайджанская, Англійская «Mata Hari» «Мата Хары» 20 65 8 138
2022 Надзір Рустамлі Англійская «Fade To Black» «Звялы ў цемры» 16 106 10 96

Гісторыя галасавання

Араш і Айсэль выконваюць "Always" на "Еўрабачанні 2009" ў Маскве

Азербайджан даў балы:

Месца Краіна Бал
1 Турцыя 72
2 Украіна 63
3 Грэцыя 55
4 Расія 52
5 Грузія 40

Азербайджан атрымаў найбольшыя балы ад:

Месца Краіна Балы
1 Турцыя 72
2 Расія 69
3 Украіна 66
4 Польшча 59
5 Малдова 57

Правядзенне

Год Месца Пляцоўка Вядучыя
2012 Баку Baku Crystal Hall Лейла Аліева, Эльдар Гасымаў і Наргіз Бірк-Петерсен

Каментатары

Ell & Nikki пасля перамогі ў 2011 у Дзюсельдорфе
Год Каментатар Другі каментатар Глашатай
2008Хуснія МахарамаваІса МелікаўЛейла Аліева[1]
2009Лейла АліеваХуснія Махарамава[2]
2010Хуснія Махарамава-Таміла Шырынава
2011Лейла АліеваСафура Алізадэ[3][4]
2012Конул АрыфгізіСалех Багіраў
2013
2014
2015
2016

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Флорас, Стэла Azerbaijan: Elnur, Samir & Ruslana in Istanbul (нявызн.). ”ESCToday.com (7 мая 2008). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  2. Мантэбела, Эдвард Malta: Azerbaijani TV host is a jury member (нявызн.). ”ESCToday.com (8 лютага 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  3. Шахт, Андрэас The 2011 Eurovision Song Contest Grand Final! (нявызн.). ”Eurovision.tv (14 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  4. Роксбург, Гордан Running order for the voting tonight (нявызн.). ”Eurovision.tv (26 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Культура Азербайджана
Катэгорыя·Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Музыка Азербайджана
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы