.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Парамушы́р (рус. Парамушир) — адзін найбуйнейшых Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 2479 км²[1]. Насельніцтва (2006 г.) - 2470 чал. На Парамушыры знаходзіцца горад Севера-Курыльск.
Парамушыр знаходзіцца ў паўночнай групе Вялікай Курыльскай грады ў 38 км на паўднёвы захад ад паўвострава Камчатка, у 982 км на паўночны ўсход ад Южна-Сахалінска, у 6929 км на ўсход ад Масквы, у 7472 км на ўсход ад Мінска. Даўжыня - 99 км. Найбольшая шырыня - 28,8 км.
Востраў уяўляе сабою ланцуг вулканаў. Найбольш вядомыя з іх — Чыкура́чкі (1816 м), Фуса (1772 м), Татарынава (1530 м), Карпінскага (1345 м), Эбека (1156 м). Усе яны застаюцца актыўнымі. На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вылучаюцца высокія горныя хрыбты. Праз цэнтральную частку цягнуцца ўзвышшы да 818 - 894 м. Карысны выкапень, які шырока сустракаецца на Парамушыры, — сера.
Бераг з боку Ахоцкага мора ўзняты, са стромкімі абрывамі і вузкімі палоскамі друзу ля вады. З боку Ціхага акіяна пераважае раўнінны бераг са стромкімі мысамі і шматлікімі скаламі і рыфамі. Рэкі бяруць пачатак у горных ледавіках, якія да канца не знікаюць нават улетку, і цякуць пераважна на ўсход. Рэкі са сцёкам на захад кароткія, часта абрываюцца вадаспадамі. Міжрэччы забалочаныя. На паўднёвым усходзе знаходзіцца вялікае возера, сфарміраванае ў выніку тэктанічных працэсаў.
Клімат марскі прахалодны з доўгай снежнай зімою і імглістым прахалодным летам. На востраве здараюцца землятрусы і цунамі.
Лясы на Парамушыры рэдкія, сустракаюцца толькі ў даліне самай доўгай ракі Тухарка. Сярод дрэваў пераважаюць вербы. Астатняя частка вострава пакрыта зёлкавымі лугамі, горнымі і прыбярэжнымі тундрамі, зараснікамі карлікавых кедраў і вольхі.
Жывёльны свет прадстаўлены гарнастаямі, зайцамі, шматлікімі птушкамі і ластаногімі. На Парамашыры жыве каля ста бурых мядзведзяў. У рэках нерастуюць рэдкія віды рыб.
У старажытнасці востраў насялялі айны. З іх мовы назва Парамушыра перакладаецца як “шырокае месца”. У 1711 г. востраў быў адкрыты рускімі казакамі. Хаця тубыльцы супраціўляліся гэтаму, яны абклалі мясцовых айнаў ясакам. У 1747 г. прыбылі праваслаўныя місіянеры. У 1715 г. на Парамушыр былі заяўлены прэтэнзіі Японіі.
У 1855 г. Расія і Японія заключылі дагавор, паводле якога Парамушыр быў далучаны да Расіі. У 1875 г. па новаму міжнароднаму дагавору востраў пераходзіў у склад Японіі. На поўначы Парамушыра японцы пабудавалі некалькі рыбалоўных баз, рыбакансервавы завод, прадрыемства па вытворчасці ёду з ламінарыі, паштовую і метэаралагічную станцыі. Айны былі імі пераселены на поўдзень Курыльскіх астравоў.
Падчас II Сусветнай вайны востраў ператварыўся ў важную ваенную базу. Былі пабудаваны ваенны аэрапорт, порт, гарнізонныя ўмацаванні. Першапачаткова Парамушыр разглядаўся японскімі ваеннымі як адзін з галоўных пунктаў для захопу Алеуцкіх астравоў і толькі потым як крэпасць для абароны з поўначы. У 1945 г. востраў з баямі занялі савецкія войскі. Ён быў далучаны да РСФСР.
Найбуйнейшы населены пункт — горад Севера-Курыльск на поўначы вострава. На Парамушыры размешчана некалькі расійскіх памежных і ваенных баз. Мясцовае насельніцтва займаецца пераважна ловам рыбы, абслугоўвае ваенныя базы. У Севера-Курыльску ёсць порт і аэрапорт. Праз іх падтрымліваецца сувязь пераважна з горадам Петрапаўлаўск-Камчацкі, але з-за надвор’я і цяжкіх эканамічных умоў яна не з’яўляецца рэгулярнай.
Астатняя частка Парамушыра амаль не абжыта. Негледзячы на добрыя перспектывы, турызм пакуль не мае вялікага значэння.