wd wp Пошук:

Метэаралогія

Метэаралогія (ад грэч.: μετέωρος, metéōros, атмасферныя і нябесныя з’явы) — навука аб будове і ўласцівасцях зямной атмасферы, а таксама фізічных працэсах, што развіваюцца ў ёй. Яна вывучае склад, шчыльнасць, тэмпературу і вільготнасть паветра, прамянёвую энергію, рух і трансфармацыю паветраных мас, хмары, ападкі, ураганы, прымаразкі, засухі і іншыя з’явы, якія адбываюцца ў паветранай абалонцы Зямлі ва ўзаемадзеянні з подсцільнай паверхняй.

Метэаралагічныя назіранні

Асноўным метадам даследавання, што ўжываецца ў метэаралогіі, з’яўляюцца назіранні, вымярэнні і якасная ацэнка атмасферных працэсаў. Гэтыя працэсы адрозніваюцца зменлівасцю ў часе і прасторы, маюць складаны характар узаемадзеяння з зямной паверхняй і касмічным асяроддзем. У кожны момант часу яны разгортваюцца над усёй тэрыторыяй зямнога шара, што патрабуе адпаведнай арганізацыі назіранняў за станам атмасферы.

Метэаралагічная станцыя ў Аўстраліі

Ва ўсім свеце арганізавана сетка гідраметэаралагічных назіранняў, якая дазваляе бесперанынна сачыць за станам атмасферы на зямным шары ля паверхні зямлі і на розных вышынях. Гэта сетка складаецца з вялікай колькасці гідраметэаралагічных станцый, якія праводзяць рэгулярныя назіранні па адзінай глабальнай праграме пры дапамозе аднатыпных прыбораў.

Метэаралагічныя прыборы

Сучасная гідраметэаралагічная служба выкарыстоўвае разнастайныя прыборы, якія прызначаны для вымярэння і рэгістрацыі фізічных характарыстык зямной атмасферы і подсцільнай паверхні.

Раздзелы метэаралогіі

Асноўныя аб’екты даследавання

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фізічныя навукі
Катэгорыя·Метэаралогія