wd wp Пошук:

Сера

Сера (лац.: Sulfur) Sхімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 16. Цвёрдае рэчыва жоўтага колеру.

Прыродныя крыніцы

Прыродныя крышталі серы

Шырока распаўсюджаны элемент — 15-е месца сярод элементаў па масавай долі ў зямной кары. Існуе ў самародным выглядзе і ў выглядзе злучэнняў — сульфатаў і сульфідаў. Асноўныя радовішчы — у Мексіцы, ЗША, Расіі, Польшчы, Італіі, Японіі.

Прымяненне

Палова ўсёй вырабленай серы ідзе на выпрацоўку сернай кіслаты, каля каля чвэрці — на атрыманнне гідрасульфіту кальцыю, патрэбнага ў папяровай прамысловасці.

Сера — самы распаўсюджаны вулканізацыйны агент для каўчуку (выраб гумы).

Выкарыстоўваецца сера для вырабу запалак, штучнага шоўку, для сінтэзу арганічных рэчываў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Мінералы
Карысныя выкапні
Хімічныя элементы
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum