wd wp Пошук:

Ламінарыя

Ламінарыя[1] (марская капуста) — род з класа бурых марскіх водарасцей.

Выдзяляецца 30 відаў. Пашыраны ў халодных акіянах і морах абодвух паўшар’яў. Сустракаецца ад паверхні да глыбіні 200 м. Найбольш вядомыя: ламінарыя Гур’янавай, пальчатарассечаная, паўночная, цукрыстая, японская.

Слаявіна даўжынёй 0,5 — 50 м у выглядзе пласціны суцэльнай або рассечанай, гладкай ці маршчыністай, складкаватай, з пузырамі або без іх. Прымацоўваецца да субстрату дыскападобнай падэшвай ці галінастымі рызоідамі. Размнажэнне бясполае (зааспоры) і палавое (аагамія).

Многія віды ламінарыі ўжываюцца ў ежу. Таксама яе выкарыстоўвалі і як угнаенне, бо ламінарыя ўтрымоўвае вельмі вялікі набор макра-і мікраэлементаў. Ламінарыя багатая ёдам, які змяшчаецца ў арганічнай форме, што ўплывае на яе засваенне арганізмам чалавека. Ужыванне ў ежу ламінарыі рэкамендуецца для прафілактыкі эндэмічнага валля. У касметалогіі выкарыстоўваецца як сродкі для абгортвання.

Зноскі

  1. Напісанне Ламінарыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.116

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Бурыя водарасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання