wd wp Пошук:

Павел Акінфіевіч Хахлоў

Павел Акі́нфіевіч Хахло́ў (руск.: Павел Акинфиевич Хохлов; 21 ліпеня (2 жніўня) 185420 верасня 1919, Масква) — рускі оперны і канцэртны спявак (барытон), прадстаўнік рускай класічнай школы. Заслужаны артыст Імперскіх тэатраў (1900)[2].

Нарадзіўся на сядзібе паблізу сяла Вусце Спаскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Пензенскай вобласці Расіі). У дзяцінстве вучыўся на фартэпіяна, скрыпцы, гітары. У 1878 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1873—1875 гг. браў урокі спеваў у Ю. Арнольда, у 1875—7189 гг. вучыўся ў А. Аляксандравай-Кочатавай, у 1880 г. удасканальваў вакальнае мастацтва ў Д. Ранконі, Ф. Варэзі ў Мілане[2].

У лютым і сакавіку 1879 г. дэбютаваў у Вялікім тэатры(оперы «Фауст» Ш. Гуна і «Трубадур» Д. Вердзі). У Вялікім тэатры П. А Хахлоў выступаў да 1881 і ў 1882—1886, 1889—1900[2] гг. У 1881 і 1887—1888 гг. саліст Марыінскага тэатра. У 1889 годзе гастраляваў у Празе. Таксама выступаў у Італіі і Францыі. У 1902 годзе даў развітальны бенефіс у Вялікім тэатры (два спектаклі «Яўген Анегін» з удзелам Н. Салінай, Л. Сабінава і Ф. І. Шаляпіна)[2].

У 1900 годзе П. А. Хахлоў вярнуўся на радзіму ў Спаскі павет. Займаўся грамадскай дзейнасцю. У якасці старшыні земскай управы займаўся пытаннямі медыцыны і народнай асветы. У 1915 г. абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы. У 1917 г. П. А. Хахлоў пераехаў у Маскву, працаваў у Рабоча-сялянскай інспекцыі.

Творчасць

Рэпертуар П. А. Хахлова налічвае 30 партый[2]. Сярод іх:

і інш.

Спявак таксама часта выступаў у сімфанічных канцэртах у Маскве, Пецярбургу, Разані, Яраслаўлі, Туле, Тамбове, Смаленску і іншых гарадах Расіі. Выконваў рамансы Глінкі, Чайкоўскага, Шуберта, арыі з опер, рускія народныя песні. Прымаў удзел у дабрачынных канцэртах[2].

Памяць

Зноскі

  1. Хохлов Павел Акинфиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Хохлов Павел Акинфиевич Архівавана 14 жніўня 2014. // Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта