wd wp Пошук:

Пензенская вобласць

Пензенская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Пенза. Створана 4 лютага 1939 года. Вобласць уваходзіць у Прыволжскую федэральную акругу, мяжуе з Ульянаўскай, Саратаўскай, Тамбоўскай, Разанскай абласцямі і рэспублікай Мардовія. Створана як вобласць РСФСР 4 лютага 1939 года.

Геаграфія

Рэльеф паверхні — раўнінны, злёгку ўзгорысты. Шырокую частку тэрыторыі займаюць заходнія схілы Прыволжскага ўзвышша. Узвышша Сурская Шышка з’яўляецца самым высокім узвышшам вобласці. Крайні захад вобласці належыць да ўсходняй ускраіны Окска-Данскі раўніны.

Падзяляецца на 28 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Пенза, Кузнецк, Зарэчны.

Карысныя выкапні

Мінеральна-сыравінная база вобласці складаецца, у большай частцы з сыравіны для будаўнічай індустрыі. На тэрыторыі рэгіёну размешчаны радовішчы гліны, гіпсу, шкляных пяскоў, мергеля і крэйды, а таксама невялікія заляжы фасфарытаў, прыдатныя для размолу ў фасфарытавую муку.

Гідраграфія

У вобласці налічваецца звыш 3 тысяч рэк і ручаёў агульнай працягласцю 15 458 км. Рачны сцёк арыентавана ацэньваецца ў 5—5,5 км³. Найбольш буйныя з рэкаў вобласці ёсць Сура, Мокша, Хапёр і Варона. Адна з унікальных прыродных з’яў Пензенскай вобласці — вытокі ракі Хапёр, якія бяруць свой ​​пачатак з найчысцейшых крыніц. Частка азёраў узята пад ахову як помнік прыроды. На тэрыторыі вобласці налічваецца каля 1500—2000 крыніц.

Гісторыя

Абласны цэнтр горад Пенза быў утвораны ў 1663 годзе як расійская крэпасць на мяжы Дзікага поля. Маюцца таксама звесткі пра прысутнасць на тэрыторыі сучаснага горада больш старажытных паселішчаў. У 1718 годзе была ўтворана Пензенская правінцыя ў складзе Казанскай губерні. 15 верасня 1780 года ўтворана Пензенская губерня. 5 сакавіка 1797 года губерня была скасавана, а Пенза стала павятовым цэнтрам Саратаўскай губерні. 9 верасня 1801 года Пензенская губерня была адноўлена.

У 1928 годзе губерня была зноў ліквідавана, Пенза стала цэнтрам Пензенскай акругі Сярэдняволжскага края, Куйбышаўскага края, а затым з 1937 года раённым цэнтрам Тамбоўскай вобласці. 4 лютага 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Пензенская вобласць.

Насельніцтва

Паводле перапісу насельніцтва 2010 года колькасць жыхароў у вобласці складае 1 386 178 чалавек. Большасць насельніцтва складаюць рускія (86,8 %). Другой па велічыні нацыянальнай групай з’яўляюцца татары (6,4 %), потым мардва (4,1 %). Беларусы з’яўяляюцца сёмай па колькасці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 2 579 чалавек.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пензенская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле