wd wp Пошук:

Кірыл Сяргеевіч Шрэйтар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Шрэйтар (нар. 6 жніўня 1986, Пінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Надзея» з Баранавіцкага раёна.

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскага футбола, гуляў за брэсцкае «Дынама» (у асноўным за дубль), аддаваўся ў арэнду ў пінскую «Хвалю». У 2010—2011 гадах гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», у сезоне 2010 стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў Першай лізе, забіўшы 19 мячоў.

У студзені 2012 года перайшоў у «Брэст», аднак не замацаваўся ў аснове і ў жніўні таго ж года стаў іграком «Гарадзеі». У студзені 2013 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў стала трапляць у аснову. Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе 2013, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[2].

У лютым 2014 года далучыўся да клуба «Элана» з Торуні, які выступаў у чацвёртым польскім дывізіёне[3]. У жніўні 2014 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[4]. За паўгады забіў 6 галоў за лідскі клуб. У снежні 2014 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[5].

У лютым 2015 года мог перайсці ў «Баранавічы»[6], аднак у выніку апынуўся ў складзе «Гомельчыгунтранса»[7], у якім і пачаў сезон 2015. У ліпені 2016 года перайшоў у «Белшыну»[8], дзе стаў асноўным нападнікам, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў[9]. У выніку сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[10]. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Баранавічаў».

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[11]. Аднак, з-за траўм правёў толькі сем матчаў, выходзячы на замену, і ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12]. Неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[13], разарваў з ім кантракт у лютым 2019 года[14].

У сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». У складзе рэчыцкай каманды часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў «Спадарожнік»[15]. У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Баранавічаў»[16]. У сезоне 2020 з 13 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

У ліпені 2022 года далучыўся да «Надзеі» з Баранавіцкага раёна.

Дасягненні

Зноскі

  1. Kirill Shreitor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Десять футболистов покинули “Слуцк”, один подписал контракт на будущий сезон
  3. Где оказались чемпионы первой лиги 2013 года
  4. Шрейтор подписал контракт с «Лидой»
  5. Кирилл Шрейтор и Алексей Тищенко покинули «Лиду»
  6. Шрейтор, Гомза и Кудаш могут перейти в “Барановичи”
  7. Кирилл Шрейтор близок к переходу в “Гомельжелдортранс”
  8. Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
  9. Камерунский защитник Эйике и Шкурко прибыли на просмотр в «Нафтан», Билала и еще 4 игрока покинули расположение клуба
  10. «Уровень литовской высшей лиги выше, чем уровень нашей первой лиги». Куда и почему разъезжаются белорусы этой зимой. 2 ч
  11. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с “Лидой”
  12. Шорац и Шрейтор покинули “Лиду”
  13. Шрейтор сменил “Лиду” на ЮАС
  14. Шрейтор и Дрозд покинули ЮАС
  15. Шрейтор, Трояков и Дашук покинули “Спутник”
  16. Пацевич, Дощечка, Кильиманов, Сорокин, Манаенков, Шрейтор перешли в «Барановичи»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Элана Торунь
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нявежыс Кедайней
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Надзея Баранавіцкі раён