wd wp Пошук:

Кізільнік аднакветны

Кізі́льнік аднакветны[3] (Cotoneaster uniflorus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 0,5[3] м. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, на чаранках, цёмна-зялёнае зверху, больш светлае, жаўтаватае, валасістае ці голае знізу. Кветкі з пяццю[4] пялёсткамі, зеленавата-белыя або ружаватыя, паніклыя, па 1—2 на голых кветаносах у пазухах лісця. Плод — сакаўны яблык аранжава-чырвонага колеру, з 3—4 костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на паўночным усходзе Еўропы, на Урале, Алтаі, захадзе Кітая, паўночным захадзе Манголіі, у Сярэдняй Азіі. Расце на стэпавых камяністых схілах гор, камяністых россыпах і скалах. Цвіце ў чэрвені[3]. Плады паспяваюць у жніўніверасні[3].

Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі на тэрыторыі Ненецкай аўтаномнай акругі і Рэспублікі Комі[4][5].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Кизильник одноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Cotoneaster uniflorus Bunge // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Кізільнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI