wd wp Пошук:

Ненецкая аўтаномная акруга

Ненецкая аўтаномная акруга — адзін с суб’ектаў Расійскай Федерацыі. Знаходзіцца ў складзе Архангельскай вобласці. Плошча 176,7 тыс. км². Насельніцтва 42,0 тыс. чал. (2006). Удзельная вага гарадскога насельніцтва: 63,9 % (2006), шчыльнасць насельніцтва: 0,2 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай акругі — горад Нар’ян-Мар. Акруга была ўтворана ў 1929 годзе над назвай Ненецкая нацыянальная акруга, у 1977 годзе перайменавана ў аўтаномную акругу.

У Ненецкай аўтаномнай акрузе па дадзеных на 2017 г. 15% работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расійскіх рублёў у месяц. Акруга займае 4 месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў па рэгіёнах Расіі.

Геаграфія

Ненецкая аўтаномная акруга размешчана на поўначы Рускай раўніны, амаль цалкам за Палярным кругам. Уключае астравы Калгуеў і Вайгач. Абмываецца Белым, Баранцавым, Карскім морамі. Мяжуе: на поўдні — з Рэспублікай Комі, на паўднёвым захадзе — з Архангельскай вобласцю, на паўночным усходзе — з Ямала-Ненецким аўтаномнай акругай. Самае буйное возера акругі — Возера Галодная Губа.

Насельніцтва

Згодна з перапісам 2002 года, у НАА пражывала 62,8 % рускіх, 18,7 % ненцаў, 10,9 % комі, 3,16 % украінцаў, 1,03 % беларусаў, 0,51 % татар. У НАА тры гарадскія населеныя пункты: горад Нар’ян-Мар (19,1 тыс. чалавек), пгт Амдэрма (0,6 тыс. чалавек) і пгт Іскацеляў (7,1 тыс. чалавек). Сельскае насельніцтва складае 15,1 тыс. чалавек і пражывае ў 43 сельскіх населеных пунктах.

Спасылкі

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/wJkrbrPg/Popul2021_Site.xls
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ненецкая аўтаномная акруга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных