wd wp Пошук:

Кізільнік

Кізільнік[3][4] (Cotoneáster) — род некалючых хмызнякоў, радзей невялікіх дрэў сямейства ружавыя (Rosaceae).

Назва

Назва паходзіць ад грэчаскага ‘cotonea’ — айва, ‘aster’ — мае выгляд, па падабенстве лісця айвы і аднаго з відаў кізільніка.

Батанічнае апісанне

Кізільнік суцэльнакрайні (Cotoneaster integerrima). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Кізільнікі — гэта лістападныя або вечназялёныя хмызнякі, якія растуць павольна. Лісцінкі маленькія, простыя, чаргавальныя, яйкападобныя, улетку цёмна-зялёныя, увосень — чырванеюць (часцей за ўсё бліскучыя). Кветкі белыя або ружовыя, дробныя, у шчытках, гронках або адзінкавыя.

Арэал

Род налічвае больш за 100 відаў, разнавіднасцяў і формаў, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 40 інтрадукаваных відаў.

Асаблівасці біялогіі

Усе кізільнікі непатрабавальныя да якасці і вільготнасці глебы. Растуць марудна. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Добра прыжываюцца пасля перасадкі і пераносяць абрэзку.

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Кізільнік Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 278 відаў[5], некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Плады кізільніка — маленькія, чырвоныя або чорныя яблыкі з 2 — 5 костачкамі (плады некаторых відаў ядомыя).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Кізільнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 256.
  5. Cotoneaster (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 4 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Кізільнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак