wd wp Пошук:

Канстанцін Мікалаевіч Бачароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бачароў.

Канстанцін Мікалаевіч Бачароў (укр.: Костянти́н Микола́йович Бочаро́в; больш вядомы, як Mélovin; нар. 11 красавіка 1997, Адэса, Украіна) — украінскі спявак, пераможца шостага сезона ўкраінскага вакальнага шоу «X-Фактар», фіналіст Нацыянальнага адбору Украіны на 62-гі песенны конкурс «Еўрабачанне».

Жыццяпіс

Дзяцінства і юнацтва

Канстанцін нарадзіўся 11 красавіка 1997 года ў Адэсе ў сям’і Мікалая і Валянціны Бачаровых. З самага дзяцінства ён цікавіўся творчасцю, хоць і марыў быць цырульнікам, поварам або настаўнікам. У школе пастаянна рабіў пастаноўкі, арганізоўваў канцэрты, у якіх сам прымаў удзел[2]. Таксама вучыўся ў музычнай школе, якую пасля пакінуў[3].

2015—2016: «Х-фактар» і пачатак кар’еры

Канстанцін тройчы прымаў удзел у адборах да ўкраінскага вакальнага шоў «Х-фактар», але ні разу не трапляў на тэлевізійныя кастынгі[4]. У шостым сезоне 2015 года ён, нарэшце, прайшоў да этапу праслухоўвання перад суддзямі, дзе пасля выканання песні «Без бою» групы «Акіян Эльзы» атрымаў пуцёўку ў трэніравальны лагер. Канстанцін з’явіўся ў прамых эфірах шоў і дайшоў да суперфіналу, у якім па выніках глядацкага галасавання стаў пераможцам[5]. Падчас удзелу ў «Х-фактар» (шосты сезон) выконваў песні Стаса Шурынса, Тома Оделла, Адэль, Джамалы, Валерыя Меладзэ, Юрка Юрчанка і гуртоў «Акіян Эльзы», «Muse», «Pianoбой», «MBAND», «The Rasmus» і «Скрабін». Пасля перамогі разам з іншымі ўдзельнікамі шоу Канстанцін паехаў у канцэртны тур па Украіне.

2017: «Еўрабачанне»

У канцы 2016 года Канстанцін вырашыў прыняць удзел у нацыянальным адборы на 62-й песенны конкурс «Еўрабачанне». 17 студзеня 2017 года ў спісе паўфіналістаў было абвешчана і яго імя[6]. Згодна з жараб’ёўкай 18 лютага 2017 года спявак выступіў у трэцім паўфінале, выканаў аўтарскую песню «Wonder». Па выніках галасавання гледачоў і журы, Канстанцін трапіў у фінал нацыянальнага адбору, дзе зноў атрымаў максімальны бал ад гледачоў. У выніку заняў трэцяе месца, саступіўшы спявачцы Tayanna і групе «O.Torvald».

Дыскаграфія

Музычныя відэа

Год Назва Рэжысёр
2016 На взлёт Аляксандр Танканог

Зноскі

  1. Mélovin // https://pantheon.world/profile/person/Mélovin
  2. (руск.)  Победитель шоу «Х-фактор-6» Костя Бочаров откровенно о своих увлечениях, учебе, воспитании и желании стать артистом (нявызн.) (недаступная спасылка) (6 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2019. Праверана 19 лютага 2017.
  3. (руск.)  Победитель “Х-фактора” Константин Бочаров: “Когда назвали мое имя, ноги подкосились, и я упал прямо на сцене” (нявызн.). Факты и комментарии (30 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
  4. (руск.)  Одессит Костя Бочаров: Пойти на «Х-фактор» меня вдохновила покойная бабушка (нявызн.) (6 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
  5. (руск.)  Х-фактор 6 сезон: Игорь Кондратюк о победе Кости Бочарова (нявызн.) (27 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
  6. (укр.)  Визначено імена півфіналістів Національного відбору на «Євробачення-2017» (нявызн.) (недаступная спасылка). СТБ (17 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2017. Праверана 19 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта