wd wp Пошук:

Валерый Шатаевіч Меладзэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Меладзэ.

Валерый Шатаевіч Меладзэ (груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე; род. 23 чэрвеня 1965, Батумі, Грузінская ССР) — расійскі спявак, кампазітар , Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), Народны артыст Чачэнскай рэспублікі (2008 год).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Батумі ў працоўным пасёлку. Бацькі ніякага дачынення да музыкі не мелі: бабуля, дзядуля, бацька і маці працавалі інжынерамі. Праўда, мама трохі грала на фартэпіяна. Вырас у Батумі, дзе скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.

У 1983—1987 гадах вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым інстытуце.

У 1989 годзе разам з братам увайшоў у склад гурта «Дыялог», які пакінуў у 1993 годзе.

У 1993 годзе ў Кіеве на фестывалі кветак «Раксалана» адбыўся сольны дэбют Валерыя Меладзэ. Тады з Валерыем заключыў кантракт прадзюсар Яўген Фрыдлянд.

У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя абменных працэсаў у іанітным фільтры з псеўдавібра-авадкаваным пластом катыёна».

У 2007 годзе стаў музычным прадзюсарам Фабрыкі зорак-7 разам са сваім братам Канстанцінам Меладзэ.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. http://www.last.fm/music/Valery+Meladze
  2. http://www.imdb.com/name/nm0577319/
  3. http://www.imdb.com/name/nm0577319/bio
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Батумі
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта