wd wp Пошук:

MBAND

«МBAND» — бойз-бэнд, створаны ў 2014 годзе ў Маскве Канстанцінам Меладзэ.

Гісторыя

Гісторыя стварэння

Канстанцін Меладзэ прыняў рашэнне аб пачатку новага праекта для пошуку ўдзельнікаў для новага бойз-бэнда пад сваім кіраўніцтвам[1]. 30 красавіка 2014 было абвешчана пра пачатак кастынгу для мужчын з краін СНД.

Прэм’ера шоў адбылася 6 верасня 2014, адразу ў 3-х краінах — Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Беларусь і Казахстане. Ва Украіне — 7 верасня 2014. А 22 лістапада 2014 тэлеканал АНТ паказаў у сваім эфіры гранд-фінал шоу «Хочу к Меладзе»[2]. Па выніках смс-галасавання перамаглі падапечныя Сяргея Лазарава — Уладзіслаў Рам, Арцём Піндзюра, Анатоль Цой, Мікіта Кіёсэ[3].

Вынікі смс-галасавання

Каманда Сцяг Украіны Украіна Сцяг Беларусі Беларусь Сцяг Казахстана Казахстан Сцяг Расіі Расія Вынік
Сяргей Лазараў

Уладзіслаў Рам, Арцём Піндзюра

Анатоль Цой, Мікіта Кіёсэ

13,5 % 6,75 % 19,75 % 12,75 % 52,75 %
Ганна Седакова

Рыгор Юрчанка, Маркус Рыва

Святаслаў Сцяпанаў, Вячаслаў Басюл

11,5 % 18,25 % 5,25 % 12,25 % 47,25 %

2014—нашыя дні

Першы канцэртны выступ[4] бойз-бэнда адбыўся 5 снежня 2014 ў Blackhall Bar, Мінск.

Склад

Перыяд Склад
лістапад 2014 — 2015 Уладзіслаў Рам Арцём Піндзюра Анатоль Цой Мікіта Кіёсэ
2016 — наш час Арцём Піндзюра Анатоль Цой Мікіта Кіёсэ

Дыскаграфія

Відэаграфія

Год Кліп Рэжысёр Склад
2014 Она вернётся Сяргей Салодкі Уладзіслаў Рам, Арцём Піндзюра, Анатоль Цой, Мікіта Кіёсэ

Зноскі

  1. Константин Меладзе оголосив про продюсування бойз-бенду
  2. Цієї неділі відбудеться гранд-фінал шоу «Хочу до Меладзе» Архівавана 24 снежня 2014.
  3. Новий гурт Меладзе: Фотосесія і хіт від MBAND(недаступная спасылка)
  4. Перший концерт переможців проекту «Хочу до Меладзе»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Поп-гурты Расіі
Катэгорыя·2014 год у Маскве
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі